Вячаслаў Адамчык: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
д →‎Жыцьцяпіс: вікілінкі
Радок 32:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў 7 клясаў Наваельнінскай сярэдняй расейскай школы (1949), працаваў грузчыкам на чыгуначнай станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 гадах займаўся на аддзяленьні журналістыкі філялягічнага факультэту [[БДУ]]. Нейкі час жыў у м. [[Койданаў]] Менскай вобласьці, дзе ў яго нарадзіўся сын Уладзімер ([[Адам Глёбус]]). У 1965 годзе ў яго таксама нарадзіўся сын Міраслаў, які таксама стаў літаратарам ([[Міраслаў Шайбак]])<ref name=svaboda>{{Спасылка|url=http://www.svaboda.org/content/transcript/775504.html|аўтар=Уладзімер Арлоў|загаловак=Вячаслаў Адамчык|дата публікацыі=06.11.2006|назва праекту=Імёны Свабоды|выдавец=Радыё Свабода}}</ref>. Працаваў у газэтах «[[Знамя юности]]» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзелу публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). Сябра [[Саюз пісьменьнікаў СССР|СП СССР]] з 1960 г. Сябра [[КПСС]] з 1973 г. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у [[Масква|Маскве]] (1965). Працаваў літсупрацоўнікам часопіса «[[Нёман (1945)|Нёман]]» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]» (1967—1969), рэдактарам аддзелу прозы, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «[[Маладосць]]» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «[[Беларусьфільм]]» (1977—1980), намесьнікам галоўнага рэдактара выдавецтва «[[Мастацкая літаратура (выдавецтва)|Мастацкая літаратура]]» (1980—1982). З 1982 — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сэсіі Генэральнай асамблеі [[ААН]] (1983). Аўтар сцэнарыяў да дакумэнтальных фільмаў «Іван Мележ» (1977), «Валянцін Таўлай» (1978), «Дзядзька Якуб» (1981) ды іншых. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) за раман «[[Чужая бацькаўшчына]]» ды Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988) за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца…» Дэбютаваў вершамі ў 1952 г. у газэце «За новую вёску» ([[Дзятлава]]). Памёр 5 жніўня 2001 году, пахаваны на менскіх [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]]<ref name=svaboda/>.
 
== Творы ==