Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:25, 15 жніўня 2015

Ха́нты-Мансі́йская аўтаномная акруга — Югра́ — суб'ект Расейскай Фэдэрацыі. Паводле статуту Цюменскай вобласьці, Югра ўваходзіць да складу Цюменскай вобласьці, але пры гэтым зьяўляецца раўнапраўным суб'ектам Расейскай Фэдэрацыі. Знаходзіцца ва Уральскай фэдэральнай акрузе. Утворана 10 сьнежня 1930 году. Акруга зьяўляецца эканамічна самадастатковым рэгіёнам-донарам. Ва Югры здабываецца 60 % расейскай нафты. Займае 2 месца паводле маштабу эканомікі ў Расеі (саступаючы толькі Маскве).

Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра
Ха́нты-Манси́йский автоно́мный о́круг — Югра́

Сьцяг
Гімн гімн Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус аўтаномная акруга
Уваходзіць у Уральская фэдэральная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Ханты-Мансійск
Найбуйнейшыя гарады Сургут, Ніжневартаўск, Нефцеюганск
Дата ўтварэньня 10 сьнежня 1930
Губэрнатар Натальля Камарова
Афіцыйныя мовы расейская мова, хантыйская мова і Мансійская мова
Насельніцтва (2015)
1 612 076 (28-е месца)
Шчыльнасьць 3,01 чал./км²
Плошча 534 801 км² (7-е месца)
Месцазнаходжаньне Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры
Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +5
Код ISO 3166-2 RU-KHM
Код аўтам. нумароў 86 і 186
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Адміністрацыйны цэнтар — горад Ханты-Мансійск. Буйнейшыя гарады — Сургут (340 845 чал.), Ніжневартаўск (268 456 чал.), Нефцеюганск (125 368 чал.). Мяжуе з Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругай, Краснаярскім краем, Томскай вобласьцю, Цюменскай вобласьцю, Сьвярдлоўскай вобласьцю ды Рэспублікай Комі. Этнахаронім — югарчане, югарчанін, югарчанка.