Нікадзім Сілівановіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Жыцьцяпіс: +шаблён спасылкі
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 21:
Будучы мастак нарадзіўся ў сям’і селяніна й, нягледзячы на цяжкасьці паходжаньня, атрымаў агульную адукацыю ў павятовай пяцікляснай вучэльні ў [[Маладэчна]]. Невядома асоба мастака, які падрыхтаваў Нікадзіма дзеля наступнага навучаньня, але неўзабаве ў 1859 годзе ён паступіў у Пецярбурскую Імпэратарскую акадэмію мастацтваў, дзе спэцыялізаваўся на партрэтным жывапісе. Праз чатыры гады Сілівановіч атрымаў званьне вольнага мастака, пасьля чаго вярнуўся ў родную вёску.
 
Адсутнасьць попыту на працы мастака прымусіла Сілівановіча зьвярнуцца да царкоўнага жывапісу. У 1864 годзе ён быў запрошаны Лідзкім павятовым праўленьнем для аздабленьня праваслаўных храмаў павета. Пэўны час пісаў абразы й партрэты царкоўнікаў. Мажліва, што ў гэты час ім быў напісаны абраз з выявай Аляксандра Неўскага — 1864 год, месца знаходжаньня невядома<ref name="Дошка">{{Навіна|аўтар=[[Сьвятлана Цішко]]|загаловак=Адкрыцьцё помніка акадэміку Сілівановічу|спасылка=http://www.rh.by/by/51/10/945/?tpl=105|выдавец=[[Рэгіянальная газэта]]|дата публікацыі=12 сьнежня 2009|дата доступу=15 траўня 2013}}</ref>.
 
Увесь час Сілівановіч адчувае патрэбу ва ўдасканаленьні прафэсійнага майстэрства, і ў [[1870]] годзе вяртаецца ў акадэмію, дзе натхнёна пачынае вучобу ў клясе мазаікі. Неўзабаве ён атрымлівае званьне кляснага мастака II ступені й прызначаецца малодшым мастаком акадэміі, праз некаторы час яму прысуджаецца I ступень.