Розьніца паміж вэрсіямі «Генадзь Каханоўскі»

Выпраўленьне памылкі ў тытуле газэты
(Выпраўленьне памылкі ў тытуле газэты)
Па заканчэньні вучобы вярнуўся ў Маладэчна, дзе з [[1964]] працаваў ў абласным краязнаўчым музэі, дзе стварыў экспазыцыю, за якую яго абвінавацілі ў нацыяналізьме. У [[1969]] атэстацыйная камісія прызнала працу маладога гісторыка-патрыёта шкоднай для камуністычнага выхаваньня савецкіх людзей. Звольненага Каханоўскага аднавілі на працы, дзякуючы заступніцтву [[Максім Танк|Максіма Танка]] і [[Янка Брыль|Янкі Брыля]], але нападкі на вучонага не спыняліся. Нягледзячы на перашкоды з боку камуністычных улад, стаў спачатку намесьнікам, а потым і дырэктарам [[Менскі абласны краязнаўчы музэй|Менскага абласнога краязнаўчага музэя]] ў [[Маладэчна|Маладэчне]]. З [[1981]] Генадзь Каханоўскі стаў старэйшым навуковым супрацоўнікам [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі|Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі]], з [[1991]] старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Ф. Скарыны.
 
У [[1989]] спрычыніўся да заснаваньня Беларускага краязнаўчага таварыства і стаў яго першым старшынём<ref name="Ках_РГ">Сяргей Чыгрын. «Генадзь Каханоўскі - краязнавец» //«[[Рэгіянальная газета (1995)|Рэгіянальная газэта»]]», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246)</ref>. У [[1992]] абараніў першую ў Беларусі доктарскую дысэртацыю па крыніцазнаўстве матэрыяльнай і духоўнай культуры нашага народу. Напісаў і выдаў шэраг кніг па фальклярыстыцы і археалёгіі, дасьледаваньні, прысьвечаныя [[Яўстах Тышкевіч|Яўстаху Тышкевічу]], [[Адам Кіркора|Адаму Кіркору]], [[Максім Багдановіч|Максіму Багдановічу]]. Вывучаў муры Койданаўскага кальвінскага збору<ref>Каханоўскі Генадзь Аляксандравіч // {{Літаратура/Памяць/Койданаўскі раён|к}} С. 41.</ref>.
 
Дасьледаваў гісторыю археалёгіі, музэйнай справы, краязнаўства, пытаньні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Выступаў у друку пад псэўданімамі Габрук, Верасень, Г. Гак. Аўтар літаратурна-краязнаўчых нарысаў пра [[Янка Купала|Янку Купалу]], [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Ян Баршчэўскі|Яна Баршчэўскага]], [[Адам Гурыновіч|Адама Гурыновіча]], [[Фэлікс Тапчэўскі|Фэлікса Тапчэўскага]], [[Міхась Чарот|Міхася Чарота]], гісторыка-эканамічных нарысаў «Вялейка» (1974), «Маладэчна» (1988) і інш. Адзін з аўтараў помніка «Дарозе» ў в. [[Мясата]] на Маладэчаншчыне.
* Руплівец нашай старасьветчыны: Яўстах Тышкевіч. Мн., 1991 (разам з А. Каханоўскім);
* А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю…: 3 біяграфіі М. Багдановіча. Мн., 1991;
* Мемуарная літаратура і краязнаўства //«[[Рэгіянальная газета (1995)|Рэгіянальная газэта»]]», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246), 4 лютага 2000 г., № 5 (250).
* «Вытокі музэйнай справы на Беларусі» — Беларускі Гістарычны Часопіс №2-1994 с.79-86
 
96

зьменаў