Калумбія (рака): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
Jarash (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
 
Радок 32:
Калумбія валодае вялізнымі гідраэнэргетычнымі рэсурсамі. У межах ЗША на ёй збудаваны плаціны з [[вадасховішча]]мі і найбуйнейшымі [[ГЭС]]. Рака выкарыстоўваецца таксама для [[Арашэньне|арашэньня]]. Праект энэргетычнага, ірыгацыйнага і транспартнага выкарыстаньня Калумбіі прадугледжвае (па дамове паміж ЗША і Канадай) збудаваньне трох плацін з вадасховішчамі на верхнім, канадзкім участку Калумбіі і пабудову плаціны Лібі каля канадзкай мяжы.
 
Акіянскія караблі паднімаюцца па Калумбіі да гораду [[Портлэнд (Арэгон)]], найбуйнейшага марскога порта на Поўначы Ціхаакіянскага ўзьбярэжжы ЗША, разьмешчанага ў вусьце ракі [[Ўіламэт]] (левы прытоку Калумбіі). Рачныя судны паднімаюцца вышэй на 450 км дзякуючы каналам у абыход парогаў. У раёне верхняга цячэньня Калумбіі (у межах Канады) шырока разьвіты турызм; тут знаходзяцца нацыянальныя паркі Кутэнэй, Ёха, Глэйшэр, Маўнт-Рэвэлсток.
 
Рака названая ў гонар амэрыканскага карабля «Калумбія», на якім капітан Грэй з [[Бостан]]а ў [[1792]] годзе ўпершыню ўвайшоў у ейнае вусьце.