Вячаслаў Адамчык: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
выява
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 32:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў 7 клясаў Наваельнінскай сярэдняй расейскай школы (1949), працаваў грузчыкам на чыгуначнай станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 гадах займаўся на аддзяленьні журналістыкі філялягічнага факультэту [[БДУ]]. Нейкі час жыў у м. [[Койданаў]] Менскай вобласьці, дзе ў яго нарадзіўся сын Уладзімер ([[Адам Глёбус]]). У 1965 годзе ў яго таксама нарадзіўся сын Міраслаў, які таксама стаў літаратарам (Міраслаў Шайбак)<ref name=svaboda>Спасылка|url=http://www.svaboda.org/content/transcript/775504.html|аўтар=Уладзімер Арлоў|загаловак=Вячаслаў Адамчык|дата публікацыі=06.11.2006|назва праекту=Імёны Свабоды}}</ref>. Працаваў у газэтах «[[Знамя юности]]» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзелу публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). Сябра [[Саюз пісьменьнікаў СССР|СП СССР]] з 1960 г. Сябра [[КПСС]] з 1973 г. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у [[Масква|Маскве]] (1965). Працаваў літсупрацоўнікам часопіса «[[Нёман (1945)|Нёман]]» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «[[Полымя (часопіс)|Полымя]]» (1967—1969), рэдактарам аддзелу прозы, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «[[Маладосць]]» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «[[Беларусьфільм]]» (1977—1980), намесьнікам галоўнага рэдактара выдавецтва «[[Мастацкая літаратура (выдавецтва)|Мастацкая літаратура]]» (1980—1982). З 1982 — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сэсіі Генэральнай асамблеі [[ААН]] (1983). Аўтар сцэнарыяў да дакумэнтальных фільмаў «Іван Мележ» (1977), «Валянцін Таўлай» (1978), «Дзядзька Якуб» (1981) ды іншых. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) за раман «Чужая бацькаўшчына» ды Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988) за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца…» Дэбютаваў вершамі ў 1952 г. у газэце «За новую вёску» ([[Дзятлава]]). Памёр 5 жніўня 2001 году, пахаваны на менскіх [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]]<ref name=svaboda/>.
 
== Творы ==
Радок 45:
* Раіса Грамычына. П’еса. Мінск. 1989.
* Раяль з адламаным вечкам. Мінск. 1990.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==