Дамінік Рудніцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:29, 29 ліпеня 2015

Дамінік Рудні́цкі (па-польску: Dominik Rudnicki; 27 ліпеня 1676, ВКЛ — 10 кастрычніка 1739) — беларускі і польскі пісьменьнік.

Дамінік Рудніцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 ліпеня 1676
ВКЛ
Памёр 10 кастрычніка 1739
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік
Жанр верш
Мовы беларуская, польская

Жыцьцяпіс

Паходзіў з беларускай шляхты. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі (каля 1694). Настаўнічаў у езуіцкіх калегіюмах Слуцка, Гродна, Мсьціслава, Наваградка. 3 1720 у Варшаве, пракуратар Літоўскай правінцыі езуітаў. 3 1730 у Нясьвіжы.

Творчасьць

У рукапісных зборніках Рудніцкага (вядомыя з публікацыяў А. Брукнэра і У. Ператца, загінулі падчас Варшаўскага паўстаньня ў 1944) акрамя польскіх, было 9 беларускіх вершаваных твораў, альбо напісаных ім, або народных. У іх выяўляюцца рысы позьняга барока: алегорыя, гратэск, марнасьць і хуткаплыннасьць жыцьця. Адчуваецца арыентацыя на народную песьню. Аўтар інтэрмэдый на польскай мове, казаньняў, зборніка «Свабодны голас у вершаванай форме» (выд. 1741).

Рудніцкаму прыпісваецца аўтарства беларускіх вершаваных «Вітаньняў» з выпадкаў наведваньня Вільні ў 1729 вармінскім біскупам Крыштафам i Пінску ў 1730(?) валынскім біскупам Стафанам.

Ім створана алегарычная сыстэма вобразаў у вершаваным сатырычным цыкле «Зьвярыныя гратэскі» (творы «Ваенны паход грыбоў», «Птушыны баль», «Камара з дуба цяжкі ўпадак» і інш.). У апісаньні злых прыгод птушак, насякомых і расьлін угадваецца рэальнае жыцьцё дробнай шляхты.

Літаратура

  • Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 72-78, 116—126.
  • Eustachiewicz M. Twórczość Dominika Rudnickiego. Wrocław, 1966.