Кінэматограф: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:20, 28 лютага 2008

Кінэмато́граф (па-грэцку: κινεμα — рух і па-грэцку: γραφο — пісаць, адлюстроўваць) — від сучаснага выяўленчага мастацтва, які зьявіўся ў XIX ст. і сталы самым папулярным у XX ст.. Таксама гэтым тэрмінам пазначаюць комплекс прыладаў і мэтадаў, неабходных для здымкі аб'ектаў, якія рухаюцца на кінаплёнку і для наступнага прайграваньня атрымоўваных здымкаў, шляхам праецыяваньня іх на экран. Часта, калі кажуць кіно́, то разумеюць менавіта кінэматограф. Часам таксама згадваецца як сінэмато́граф (па-француску: cinematographe), кінэматагра́фия і кінамастацтва. Уплыў кінэматографа на культуру і мастацтва бясспрэчна, выказваюцца нават здагадкі аб значнасьці ўплыву кінэматографа на палітыку і эканоміку. Кінэматограф вывучае навука кіназнаўства. Галіна прамысловасьці, якая вырабляе кінафільмы, спэцэфэкты для кінафільмаў і мультыплікацыю, завецца кінаіндустры́я. У шматлікіх краінах кінаіндустрыя зьяўляецца значнай галіной эканомікі. Вытворчасьць кінафільмаў засяроджанае на кінастудыях. Фільмы дэманструюцца ў кінатэатрах (як стацыянарных, так і перасоўных), па тэлебачаньню, распаўсюджваюцца «на відэа» у форме відэакасэтаў і відэадыскаў.

Адна з першых кінакамэр

Глядзі таксама

IMDb

Вонкавыя спасылкі

  Кінэматографсховішча мультымэдыйных матэрыялаў