Вісла: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Jarash (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 25:
}}
'''Вісла''' ({{мова-pl|Wisła}}) — галоўная і найвялікшая [[рака]] [[Польшча|Польшчы]]. Таксама зьяўляецца найдаўжэйшай ракой басэйна [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]]. Даўжыня Віслы складае 1047 км. Крыніцы ракі, [[Бяла Вісэлка]] ({{мова-pl|Biała Wisełka}}) і першапачатковая (галоўная) крыніца [[Чарна Вісэлка]] (''Czarna Wisełka''), бяруць пачатак на вышыні 1106 м над узроўнем мора, на заходнім адхоне Баранінай Гары ({{мова-pl|Barania Góra}}) у Сылескім Бэскідзе (''Beskid Śląski''; Заходнія Карпаты). Вісла ўпадае ў [[Гданьскі заліў]] ({{мова-pl|Zatoka Gdańska}}) у 15 км на ўсход ад [[Гданьск]]а. Плошча басэйну {{лік|194424}} км², зь якіх {{лік|168699}} км² плошча ў межах Польшчы. Астатнія часткі басэйну знаходзяцца ў межах Беларусі, Украіны і Славаччыны. Сама рака разьдзяляе Польшчу на дзьве часткі. Караблі ходзяць да [[Быдгашч]]у. У другой палове 20 стагодзьдзя ў сувязі з навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй істотна пашырыўся партовы комплекс у эстуарыі Віслы<ref>{{Кніга|аўтар=Томашевич А. В., Антипова Е. А.|старонкі=10|загаловак=География мирового хозяйства : Курс лекций: В 3 ч. / Ч. 2-3, Макрогеографический анализ отраслей мирового хозяйства.|месца=Минск|год=2002|выдавецтва=БГУ|isbn=985-445-499-1}}</ref>. У Гданьску ўздоўж Мёртвай Віслы і партовага канала разьмешчаны ўнутраны порт<ref>{{Кніга|аўтар=Молокович А. Д., Апанасович В. В.|старонкі=223|загаловак=Мультимодальное транспортное сообщение в регионе «Балтийское море — Таможенный союз»: реализация потенциала|месца=Минск|год=2014|выдавецтва=Центр повышения квалификации руководящих работников и специалистов «БАМЭ-Экспедитор»|isbn=978-985-6813-26-2}}</ref>.
 
== Выток ==
Вісла пачынаецца на поўдні [[Сылескае ваяводзтва|Сылескім ваяводзтве]] Польшчы пры зьліцьці ракі [[Чарна Вісэлка]] на вышыні 1107 м і ракі [[Бяла Вісэлка]] на вышыні 1080 м на заходнім схіле Баранінай Гары, якая зьяўляецца часткай Сылезкага Бэскіду<ref>{{Кніга|загаловак=Nazewnictwo geograficzne Polski. T.1: Hydronimy. 2cz. w 2 vol.|isbn=8323996075}}</ref>. Абедзьве ракі выцякаюць з Чорнага возера ({{мова-pl|Jezioro Czerniańskie}}).
 
== Марфалёгія ==