Фёдар Еўлашоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Бяз карткі|Пісьменьнік}}
'''Фё́дар Міха́йлавіч Еўлашо́ўскі''', альбо ''Хвё́дар Еўлашэ́ўскі'' ([[1546]], [[Ляхавічы]] — пасьля [[1616]]) — аўтар аднаго зь першых узораў [[старабеларуская літаратура|старабеларускае]] [[мэмуарная літаратура|мэмуарнае літаратуры]] — «ДзёньнікаДзёньніку» ([[1603]]—[[1604]]). [[Падсудак]] наваградзкага [[земскі суд|земскага судасуду]] (з [[1592]]), пасол ад шляхты [[Наваградзкі павет|Наваградзкага павету]] на Варшаўскі вальны сойм ([[1576]]).
 
Аўтар вядомага азначэньня «''[[Залаты век беларускай гісторыі|Залаты век]]''», якое адносіў, пераважна, да 3-й чвэрці [[16 стагодзьдзе|16 ст.]]<ref>{{Кніга|аўтар = [[Сямён Падокшын|Падокшын С.]]|частка = |загаловак = Рэфармацыя і залаты век Беларусі|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = {{Мн.}}|выдавецтва = |год = 2002|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>
Радок 9:
Дзёньнік быў пачаты ў [[1603]] г. і завершаны ў [[1604]] г. Магчыма, што на яго складаньне паўплываў [[дыярыюш]] [[Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка|М. К. Радзівіла Сіроткі]] «Паломніцтва да сьвятой зямлі».
 
Мэмуары носяць аўтабіяграфічны характар, факты ў іх пададзены ў строгай храналягічнай пасьлядоўнасьці. Пераважна аўтар запісваў зьвесткі пра сваё жыцьцё, пра асабістыя ўражаньні. Між іншым, падаюцца зьвесткі пра асобныя гістарычныя падзеі 16—17 ст.: асобныя бітвы [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] ([[1558]]—[[1583]]), прыёмы караляміманархамі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] замежных паслоў, заключэньне [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] ([[1569]]), выбары каралёў; падрабязна апісваецца [[паўстаньне Налівайкі]] ([[1595]]—[[1596]])<ref>Аўтар спачуваў [[казакі|казакам]], але асудзіў іх [[грабеж]]ніцтва і [[тэрор]].</ref>. Але буйнейшыя пытаньні палітыкі не закранаюцца, бо аўтар лічыў гэта прэрагатывай магнатаў.
 
Мэмуары сьведчаць пра памяркоўны [[лібэралізм]] аўтара, рэлігійную верацярпімасьць, ягоны мясцовы [[патрыятызм]]. Еўлашоўскі ганарыўся [[ВКЛ]] і крытычна ставіўся да [[Польшча|Польшчы]]<ref>Белазаровіч, С.57.</ref>.