Розьніца паміж вэрсіямі «Лепель»

102 байты выдалена ,  5 гадоў таму
д
стыль
д (стыль)
 
== Назва ==
Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму «Лепель». Беларускі географГеограф [[Вадзім Жучкевіч|В. Жучкевіч]] лічыў, што ў яго аснове беларускія словы «лепей», «лепы» (у сэнсе лепшы, прыгожы) або «ляпіць» (зьвязаны з ганчарным рамяством)<ref name="pam">{{Літаратура/Памяць/Лепельскі раён|к}}</ref>. На думку расейскага гісторыка А. Качубінскага, назва ўтварылася ад латыскага слова «Ііара» — «ліпа» (у сэнсе «возера сярод ліпавых лясоў»)<ref>[[Ілья Януш|Януш І.]] Лепель // {{Літаратура/ЭГБ|4к}} С. 350.</ref>. Супрацоўнікі [[Рыга|Рыскага]] музэю гісторыі, літаратуры і мастацтва імя Я. Райніса зьвязваюць назву места з латыскім «лепе» ці летувіскім «лепеле», што ў абодвух выпадках абазначае «[[Гарлачык жоўты малы|жоўтыя гарлачыкі]]». Беларускі навуковец Р. Аўчыньнікава мяркуе, што тапонім мае фіна-вугорскае паходжаньне («леп») і перакладаецца, як «альховы»<ref>[http://www.lepel.of.by/cikavasci.php?id=cikavasci&page=nazva Цікавасці: назва горада] на, [http://www.lepel.of.by/ Сайт пра Лепель і Лепельскае возера]</ref>.
 
Таксама існуе народнае паданьне пра знакамітага падарожніка, што завітаў на Лепельшчыну. Спачатку ён падзівіўся: «О, як тут пышна!» (гэтак узьнікла назва вёскі [[Пышна]]). Калі ж паехаў далей, то ўзрушыўся прыгажосьцю мясьціны: «Ого, а тут яшчэ лепей!» Адсюль, згодна з паданьнем, і ўтварылася назва Лепель<ref name="pam"/>.
У [[1821]] у Лепелі адкрылася аптэка, у [[1830]] — 4-клясная вучэльня. У [[1833]] места моцна пацярпела ад пажару. У [[1835]] складзены генэральны плян Лепеля, згодна зь якім места падзялялася на цэнтар і 26 кварталаў (у [[1860]] гэты плян скарэктавалі, падзяліўшы Лепель на 30 кварталаў і 4 плошчы). У [[1841]]—[[1844]] тут збудавалі мураваны праваслаўны сабор, у [[1857]]—[[1876]] — касьцёл Сьвятога Казімера. [[9 верасьня]] [[1852]] места атрымала герб: «у чырвоным полі [[Пагоня]]»<ref>{{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}} С. 183.</ref>. На [[1864]] у месьце было 38 мураваных і 562 драўляныя дамы (паводле зьвестак на [[1897]] — 10 мураваных і 800 драўляных); дзейнічалі 3 царквы, касьцёл, капліца, 4 сынагогі; працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні.
 
У [[1893]] у Лепелі адкрылася мэтэастанцыя, у [[1902]] — настаўніцкая бібліятэка. У пач. [[20 стагодзьдзе|ХХ ст.]] у месьце было 772 будынкі, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных установаў, у тым ліку жаночая Марыінскач вучэльня; [[год|рэгулярна]]штогод праводзіліся 4 кірмашы. У [[Першая Сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] [[15 сакавіка]] — [[28 верасьня]] [[1918]] Лепель займалі нямецкія войскі.
 
=== Найноўшы час ===
== Забудова ==
=== Плян ===
У сучасным Лепелі захаваласязахаваўся рэгулярнаерэгулярны плянаваньнеплян [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]] У [[1964]] і [[1976]] складаліся генэральныя пляны места. Цэнтар і паўднёва-ўсходнюю частку займаюць 2-5-павярховыя будынкі. Паводле плянаваньняпляну [[1980]] перавага аддаецца невысокай забудове, на галоўнай магістралі места невялікія групы 5-павярховых будынкаў з установамі культурна-побытавага прызначэньня на першых паверхах. У [[1989]] зьявіўся праект рэканструкцыі паркавай зоны і іншых частак места.
 
=== Вуліцы і пляцы ===
Лепель — аўтамабільны транспартны вузел. Усходняй мяжой места праходзіць магістраль {{таблічка-by|М|3}}. Апроч гэтага, Лепель злучаецца сеткай аўтамабільных дарог зь іншымі местамі Беларусі: {{таблічка-by|Р|15}} ([[Крычаў]] — [[Ворша]] — Лепель), {{таблічка-by|Р|46}} (Лепель — [[Полацак]] — [[Беларуска-расейская граніца|граніца]] [[Расея|Расеі]]), {{таблічка-by|Р|86}} ([[Багушэўск]] (ад {{таблічка-by|M|8}}) — [[Сянно]] — Лепель — [[Мядзел]]), {{таблічка-by|Р|116}} ([[Вушачы]] — Лепель).
 
Аўтавакзал Лепелю абслугоўвае аўтобусныя маршруты больш чым 15 кірункаў, у тым ліку на Менск, Віцебск, Полацак, [[Наваполацак]], [[Санкт-Пецярбург]], [[Бабруйск]], [[Горадня|Горадню]], [[Барысаў]], [[Дрыса|Дрысу (Верхнядзьвінск)]], [[Докшыцы]].
 
=== Чыгуначны транспарт ===
 
=== Выдатныя мясьціны ===
''Помнікі'': Льву Сапегу.
* Гарадзішча (III—IV стагодзьдзі)
* Гістарычная забудова места (кан. ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
* Капліца Сьвятога Георгія ([[1900]])
* [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|Касьцёл Сьвятога Казімера]] ([[1857]]—[[1876]])
* Могілкі: юдэйскія; каталіцкія, брама і каплічкі (ХІХ ст.); юдэйскія
* Сынагога (ХІХ ст.)
* Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1841—1844)
 
== Цікавыя факты ==
* У [[Лепельскі краязнаўчы музэй|Лепельскім краязнаўчым музэі]] захоўваецца найстарэйшая [[беларуская дуда]], вырабленая ў [[1877]] року.
 
== Крыніцы ==