Boeing 737: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 3:
== Гісторыя ==
[[Файл:D-ABIW (15113384290).jpg|200px|значак|зьлева|Boeing 737—500 авіяліній [[Lufthansa]]]]
Boeing 737 — агульная назва больш чым дзесяці тыпаў [[Паветранае судна|паветраных судоў]]. Распрацоўка авіялайнэра пачалася ў 1964 року для замены састарэлых мадэляў і падвышэньня долі на рынку сярэднемагістральных самалётаў, асноўнымі канкурэнтамі тут зьяўляліся карпарацыі [[British Aircraft Corporation|BAC]] і [[McDonnell Douglas|DC]]. Аддзел продажаў і маркетынгу кампаніі Boeing прагназаваў попыт у 600 адзінак на новы самалёт. Каб паскорыць працэс распрацоўкі, былі запазычаныя тэхналёгіі, якія прымяняліся на [[Boeing 707]] і [[Boeing 727|727]] (найбольш прыкметна падабенства фюзэляжу Boeing 737 зь фюзэляжам гэтых самалётаў), аднак на статычных выпрабаваньнях з 95-адсоткавай нагрузкай адна з прыладаў крыла была пашкоджана, выявіўшы недахоп гэтай канструкцыі. Пасьля перапраектаваньня зьявілася новае, больш дасканалае крыло, якое дазволіла выкарыстоўваць самалёт на кароткіх УПП і павялічыць вышыню палёту на крэйсэрскай хуткасьці. Першапачаткова плянавалась, што лайнэр будзе зьмяшчаць 60 месцаў для пасажыраў, аднак пад уплывам «Lufthansa» гэтая колькасьць была павялічана да 103. [[19 лютгалютага]] [[1965]] року «Lufthansa» падпісала першую замову з кампаніяй Boeing на 22 лайнэры Boeing 737—100. Аб пачатку сэрыйнай вытворчасьці было аб’яўлена [[22 лютага]] [[1965]] року. А [[15 красавіка]] таго ж року кампанія «[[United Airlines]]» ужо разьмясьціла замову на 40 самалётаў Boeing 737—200. Урачыстая цырымонія з нагоды заканчэньня зборкі першага самалёту адбылася [[17 студзеня]] [[1967]] року.
[[Файл:Boeing 737-2V6 Advanced Cockpit Dubai Air Show Ryabtsev.jpg|200px|значак|справа|Кабіна Boeing 737—200]]