Розьніца паміж вэрсіямі «Буйнічы»

8 байтаў дададзена ,  4 гады таму
д
(вікіфікацыя, дапаўненьне, выява, стыль)
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Баркулабаў апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Вендараскай воласьці Магілёўскага павету. Расейская імпэратрыца [[Кацярына II]] перадала частку мястэчка беларускаму намесьніку [[генэрал-аншэф]]у П. Б. Пасеку. У [[1878]] фальварак набыў зямянін М. Марачэўскі. Апошняй уладальніцай [[маёнтак|маёнтку]] ў пачатку XX ст. была Г. К. Радкевіч<ref name="Памяць"/>.
 
На [[1880]] у Буйнічах было 64 двары, дзейнічалі 2 царквы, працавалі жаночая вучэльня пры манастыры і юдэйская малітоўная школа. Таксама існаваў аднайменны фальварак. У [[1896]] у Буйнічах адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) у мястэчку быў 81 двор, у маёнтку — 5 двароў, працавалі завод сушкі садавіны і гародніны, у жаночым манастыры — 21 двор, дзейнічалі царква і капліца, працаваў сьвечачны завод. На [[1909]] у мястэчку Буйнічы быў 81 двор, дзейнічала царква, працавалі царкоўнапрыходзкая і юдэйская малітоўная школы, скарбовая вінная крама, у аднайменным маёнтку  — 2 двары.
 
=== Найноўшы час ===
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Буйнічы абвяшчаліся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У [[1924]] Буйнічы вярнулі БССР. У [[1933]] вёска атрымала электрычнае сьвятло. На [[1940]] - — 141 двор. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] [[Буйніцкае поле]] сталася месцам [[Абарона Магілёва (1941)|бітвы]] ў [[1941]] годзе.
 
На [[1970]] у Буйнічах было 272 двары, на [[1995]] — 309 двароў, на [[2007]] — 468 гаспадарак. [[17 ліпеня]] [[2006]] сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны зь Цішоўскага ў [[Буйніцкі сельсавет|Буйніцкі]], а цэнтар сельсавету перанесены зь вёскі [[Цішоўка]] ў Буйнічы<ref>[http://www.pravo.by/pdf/2006-140/2006-140(003-066).pdf «О переименовании сельсовета». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-12]{{Ref-ru}}</ref>. [[28 сьнежня]] [[2010]] ліквідаваная станцыя [[Буйнічы (станцыя)|Буйнічы]], а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад вёскі Буйнічы<ref>[http://www.pravo.by/pdf/2011-50/2011_50_9_40567.pdf «Об упразднении сельского населенного пункта станция Буйничи и преобразовании деревень Могилевского района в агрогородки». Решение Могилевского районного Совета депутатов от 28.12.2010 г. № 7-18]{{Ref-ru}}</ref>.
 
=== Дэмаграфія ===
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1880]]  — 356 чал.; [[1897]]  — 450 чал. у ''мястэчку Буйнічы, 34 чал. у ''маёнтку Буйнічы'' і 117 чал. у ''манастыры Буйнічы''
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1909]]  — 427 чал. у ''мястэчку Буйнічы'', 6 чал. у ''маёнтку Буйнічы''<ref>{{Літаратура/ГВБ|6-2к}} С. 467.</ref>; [[1940]]  — 765 чал.; [[1970]] — 881 чал.<ref>{{Літаратура/БелЭн|11к}} С. 323.</ref>; [[1990]]  — 910 чал.<ref>{{Літаратура/ГВБ|6-2к}} С. 468.</ref>; [[1995]] — 910 чал.<ref>{{Літаратура/БелЭн|11к}} С. 322.</ref>
* '''[[XXI стагодзьдзе]]''': [[2007]] — 1538 чал.<ref>{{Літаратура/ГВБ|6-2к}} С. 466.</ref>