Крушэньне цеплахода «Булгарыя»: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:48, 28 чэрвеня 2015

Крушэньне цеплахода «Булгарыя» — буйное караблекрушэньне, якое адбылося 10 ліпеня 2011 году а 13 гадзін 30 хвілін паводле маскоўскага часу на Куйбышаўскім вадасховішчы ў раёне сяла Сюкеева Камска-Вусьцінскага раёна Рэспублікі Татарстан. Асноўнай прычынай крушэньня стала тое, што экіпаж не зачыніў ілюмінатары, і ў іх заліласа вада, калі ў выніку парыву ветру і ажыцьцяўленьня павароту адбыўся крэн.

Крушэньне цеплахода «Булгарыя»
Апэрацыя па пад'ёме «Булгарыі» 17 ліпеня 2011 году
Апэрацыя па пад'ёме «Булгарыі» 17 ліпеня 2011 году
Краіна Расея
Месца Куйбышаўскае вадасховішча
Тып катастрофы караблекрушэньне
Прычына адчыненыя ілюмінатары
Дата 10 ліпеня 2011
Час 13:30 (МСК, +3 GMT)
Наступствы
Загінулі 122 чалавекі
Каардынаты 55°06′ пн. ш. 49°15′ у. д. / 55.1° пн. ш. 49.25° у. д. / 55.1; 49.25Каардынаты: 55°06′ пн. ш. 49°15′ у. д. / 55.1° пн. ш. 49.25° у. д. / 55.1; 49.25
Крушэньне цеплахода «Булгарыя» на мапе Расеі
Крушэньне цеплахода «Булгарыя»
Крушэньне цеплахода «Булгарыя»
Крушэньне цеплахода «Булгарыя»

Гісторыя судна

Двухпалубны цеплаход (дызэль-электраход) «Булгарыя» быў пабудаваны ў 1955 годзе ў цяперашней Славаччыне.

Ад моманту пабудовы цеплаход насіў імя «Украина», у лютым 2010 году быў перайменаваны ў гонар Волскай Булгарыі — старажытнае дзяржавы на тэрыторыі сучаснага Татарстана. Да 1962 году цеплаход належаў Волскаму аб'яднанаму рачному параходзтву, порт прыпіскі — горад Горкі, затым быў перададзены ў Камскае рачное параходзтва (у цяперашні час — ААТ «Судоходная компания „Камское речное пароходство“», порт прыпіскі — Чайкоўскі.

У 2000—2010 гадах арэндатарамі цеплахода былі «Казанская суднаходная кампанія», «Водафлот», «Волгатур». Затым цеплаход быў арэндаваны ТАА «Брыз» (па-расейску - ООО «Бриз»), якім у чэрвені 2011 году цеплаход быў здадзены ў субарэнду казанскаму ТАА «АргаРэчТур» (па-расейску - ООО «АргоРечТур»), якое не ўваходзіла ў Адзіны рэестар турапэратараў, то бок не мела праў арганізоўваць перавозкі. Сам цеплаход ня быў застрахаваны.[1]

Крушэньне й наступныя падзеі

 
Цеплаход «Булгарыя»

Цеплаход «Булгарыя», які ажыцьцяўляў круіз па маршруце КазаньБолгар — Казань, 10 ліпеня 2011 году затануў у Волзе ў раёне сяла Сюкеева Камска-Вусьцінскага раёна Татарстана.

Паводле справаздачы «Растранснагляду», «Каля 12:25 10 ліпеня судна трапіла пад уздзеяньне моцнага парыву ветру з левага борта, пачалася моцная залева з навальніцай. У гэты момант д/э «Булгарыя» ўваходзіў у левы паварот. Варта адзначыць, што пры перакладаньні стырна ўлева ўсе цеплаходы набываюць дадатковы дынамічны крэн на правы борт.» У выніку кут крэну склаў 9 градусаў. «Пры такім крэне ілюмінатары правага борта правого борта ўвайшлі ў ваду, з прычыны чаго праз адчыненыя ілюмінатары за 1 хвіліну ў адсекі судна трапіла каля 50 тон забортнай вады. Каб зьменшыць плошчу ўзьдзеяньня ветра на левы борт, капітан вырашыў легчы курсам "на вецер". Для гэтага стырны былі пакладзеныя на 15T улева». У выніку крэн павялічыўся ды сумарная колькасьць вады, што трапляла ў адсекі судна, дасягнула 125 тон за хвіліну. Пасьля гэтага ўсе ілюмінатары ды частка галоўнай палубы правага борту апусьціліся ў ваду. За наступныя 5-7 сэкунд адбылося рэзкае павелічэньне крэну ад 15 да 20 градусаў, у выніку чаго судна абярнулася на правы борт і затанула.[2]

Два судны — сухагруз «Арбат» і штурхач «Дунайскі 66» - абмінулі плыты з пасажырамі ды экіпажам цеплаходу «Булгарыя». Аднак экспэрты лічаць, што капітаны абодвух суднаў былі няможнымі ў такой сытуацыі, бо тармазны пуць сухагруза й штурхача завялікія.[3] Першым суднам, якое прыйшло на дапамогу, зьявіўся круізны цеплаход «Арабэла», экіпажам якога і была праведзеная выратавальная апэрацыя.[4] Цягам колькіх дзён са дня трагедыі ішла апэрацыя па пад'ёме цеплахода са дну Куйбышаўскага вадасховішча і па пошуку целаў загінулых. У выніку судна было паднятае і транспартаванае да бліжэйшага суднарамонтнага заводу ў Куйбышаўскім затоне. Таксама былі знойдзены ўсе целы загінулых.

Па канчатковых дадзенных, з 201 чалавек, якія знаходзіліся на борце, выратавалася 79. Пацьверджаны скон астатніх 122 чалавек. Сярод загінулых і капітан цеплахода «Булгарыя» Аляксандар Астроўскі.

Сьледчым камітэтам Расійскай Федэрацыі ў сувязі з крушэньнем цеплахода «Булгарыя» было распачата колькі крымінальных спраў, а таксама прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці шэраг службовых асоб:

  • 10.07.2011 году ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 263 КК РФ па факце затапленьня цеплахода «Булгарыя».
  • 12.07.2011 году ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 238 КК РФ у дачыненні да Сьвятланы Інякінай (дырэктара ТАА «АргаРэчТур» — субарандатара цеплахода «Булгарыя») і Якава Івашова (экспэрта Рачнога рэгістра, які выдаў дазвол на эксплюатацыю цеплахода «Булгарыя» ў 2011 годзе).
  • 18.07.2011 году былі ўзбуджаныя дзьве крымінальныя справы па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага арт. 270 КК РФ у дачыненьні да капітанаў Юрыя Тучына (сухагруз «Арбат») і Аляксандра Ягорава (штурхач «Дунайскі 66»). Пры гэтым Юрый Тучын стаў першым з службовых асоб, асуджаных па крымінальных справах, зьвязаным з крушэньнем цеплахода «Булгарыя».
  • 15.08.2011 году ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага арт. 293 КК РФ у дачыненьні да Ірэка Цімергазеева (начальніка адзьдзела Растранснагляду) і Уладзіслава Сямёнава (інспектара Растранснагляду).

У дачыненьні да старэйшага памочніка капітана цеплахода «Булгарыя», які выжыў, Раміля Хаметава была ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 263 КК РФ (Парушэньне правілаў бясьпекі руху і эксплюатацыі чыгуначнага, паветранага, марскога і ўнутранага воднага транспарту і мэтрапалітэна).

У выніку, на стадыі папярэдняга расьследаваньня ўсе крымінальныя справы (за выключэньнем крымінальных спраў, узбуджаных ў дачыненьні да капітанаў Ю. Тучына і А. Ягорава) былі аб'яднаныя ў адно вядзеньне, а канчатковыя абвінавачваньні і артыкулы Крымінальнага кодэкса Расейскай Фэдэрацыі, якія ставіліся абвінавачаным, удакладнены.

Прысудам Маскоўскага раённага суда горада Казані ад 03-07 ліпеня 2014 года ўсе фігуранты крымінальнай справы прызнаныя вінаватымі ў інкрымінаваных ім злачынствах (акрамя С. Інякінай, якая была апраўданая па залішне пастаўленным арт. 263 КК РФ).

Усе фігуранты згаданых крымінальных спраў, за выключэньнем двух капітанаў, якія не аказалі дапамогу церпячаму бедзтва судну, і старэйшага памочніка капітана цеплахода «Булгарыя» Раміля Хаметава, былі зьмешчаныя пад варту.

Вынікі расьследаваньня

Растранснагляд

15 жніўня 2011 году Растранснагляд (па-расейску - Ространснадзор) на сваім афіцыйным сайце апублікаваў вынікі ўласнай праверкі, праведзенай па факце крушэньня цеплахода «Булгарыя».

З рэзалютыўнай частцы заключэньня праверкі:

Камісіяй зроблены высновы, што прычынамі аварыі зьявілася сукупнасьць наступных чыньнікаў:

1. Невыкананьне суднаўладальнікам і капітанам судна патрабаваньняў нарматыўных дакумэнтаў, якія рэгляментуюць бясьпеку суднаходства пры плянаваньні, падрыхтоўцы і ажыцьцяўленні рэйсу, у ходзе якога не забясьпечвалася бясьпека плаваньня судна. Так, суднаўладальнікам і капітанам судна сьвядома былі парушаныя абмежаваньні Расейскага Рачнога Рэгістра да судоў дадзенага праекта, якія забараняюць іх эксплюатацыю:

  • з няспраўнасьцямі суднавых механізмаў (на судне з 08 ліпеня 2011 году не працаваў левы галоўны дызель-генэратар);
  • з пашкоджаньнямі корпуса (наяўнасьць чатырох адтулін);
  • пры сіле ветру больш за 7 балаў (13,5 — 17,4 м/сэк), пры якім не забясьпечваліся патрабаваньні «Інфармацыі аб устойлівасьці й непатапляльнасьці судна». Сіла ветру на момант аварыі складала — 20 м/сэк. (вельмі моцны вецер, шторм), з парывамі, якія дасягаюць яшчэ большых велічынь;

2. Нізкая кваліфікацыя і недысцыплінаванасьць чальцоў экіпажу судна, якая выказалася:

  • у непрыняцьці неабходных захадаў бясьпекі пры выхадзе судна ў вадасховішча і пры атрыманьні штармавога папярэджаньня. На судне не былі зачыненыя ілюмінатары правага і левага борта, у тым ліку ў машынным адзьдзяленьні, дзе несьлі варту толькі чальцы экіпажа;
  • у самавольным, без атрыманьня каманды з мастка, адключэньні старэйшым механікам галоўнага дызель-генэратара правага борта;
  • у вывадзе з ладу суднавых механізмаў з прычыны невыкананьня Правілаў тэхнічнай эксплюатацыі;
  • у парушэньні агульнапрынятых прыёмаў і спосабаў кіраваньня суднам. Манеўр павароту налева быў ажыцьцёўлены без уліку: асаблівасьцяў устойлівасьці судна, ужо існуючага нахілу 4° на правы борт; дадаткова ўзнікаючага нахілу на правы борт, выкліканага цэнтрабежнай сілай пры цыркуляцыі налева; ветру, што дзьме ў левы борт, і вялікай паруснасьці судна;
  • у парушэньні капітанам судна патрабаваньняў пунктаў 15 і 16 Парадку дыспетчарскага рэгуляваньня руху суднаў на ўнутраных водных шляхах Расейскай Фэдэрацыі (капітан не праінфармаваў дыспетчара і не атрымаў дыспетчарскага дазволу на рух судна).

Суд

У перыяд з 3 па 7 ліпеня 2014 году (з перапынкамі) у Маскоўскім раённым судзе горада Казані судзьдзёй Якуніным С. Н. быў абвешчаны прысуд у дачыненьні да ўсіх абвінавачаных па справе.

Суд прысудзіў[5]:

  • Сьвятлану Інякіну — прызнаць вінаватай у зьдзяйсьненьні злачынстваў, прадугледжаных арт. 238 ч. 2, 143 ч. 3 КК РФ і прызначыць ёй пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 11 гадоў з адбываннем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Па ч. 2 арт. 263 КК РФ апраўданая.
  • Раміля Хаметова — прызнаць вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынстваў, прадугледжаных арт. 238 ч. 2, 263 ч. 2 КК РФ і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 6 гадоў 6 месяцаў з адбываньнем пакарання ў калёніі агульнага рэжыму. Меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе зьмяніць — узяць пад варту ў зале суда.
  • Уладзіслава Сямёнава — прызнаць вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 285 КК РФ і прызначыць яму пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 5 гадоў з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.
  • Якава Івашова — прызнаць вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 285 КК РФ і прызначыць яму пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 5 гадоў. Па частцы 3 арт. 238 КК РФ апраўданы. З прычыны наяўнасьці акта амністыі — Івашова Якава вызваліць ад пакараньня. Вызвалены з-пад варты ў зале суда.
  • Ірэка Цімергазеева — прызнаць вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 285 КК РФ і прызначыць яму пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 6 гадоў з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Акрамя таго, усім забаронена займацца пэўнымі відамі дзейнасьці тэрмінам на 3 гады. Задаволены грамадзянскі пазоў пацярпелых на агульную суму 50 000 000 расейскіх рублёў.

Вярхоўны суд Рэспублікі Татарстан

2 красавіка 2015 года Вярхоўны суд Татарстана зацьвердзіў прысуд па крымінальнай справе аб крушэньні дызель-электрахода «Булгарыя». ВС прыняў рашэньне ўзмацніць прызначанае пакараньне Я. Івашову па арт. 285 КК РФ і выключыць рашэньне аб амністыі з прысуду. Яму прызначана пяць з паловай гадоў калёніі агульнага рэжыму з пазбаўленьнем права займаць пасады ў органах, наглядальных за эксплюатацыяй усіх відаў транспарту, а таксама ў рачным Расрэгістры тэрмінам на тры гады, залічыўшы яму ў тэрмін адбываньня пакараньня час утрыманьня пад вартай з 12 ліпеня 2011 года па 3 ліпеня 2014 года. Суд зьмякчыў пакараньне С. Інякінай, вызваліўшы яе «за заканчэньнем тэрміну даўнасьці крымінальнага перасьледу» ад ч. 2 арт. 143 КК РФ, прызначыўшы ёй пакараньне толькі па арт. 238 КК РФ (аказаньне паслуг, якія не адказваюць патрабаваньням бясьпекі жыцьця і здароўя спажыўцоў, што пацягнула па неасцярожнасьці сьмерць дзвюх і больш асоб) — дзевяць з паловай гадоў калёніі. У дачыненьні да астатніх асуджаных прысуд пакінулі без зьменаў.[6]

Крыніцы