Юравічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
дапаўненьне
Радок 62:
 
== Гісторыя ==
=== Старажытнасьць ===
Выяўленыя археолягамі гарадзішча раньняга жалезнага веку (на тэрыторыі саду) і курганны могільнік — з 14 насыпаў захаваліся 6 (на поўдзень ад гарадзішча), селішчы позьняга [[палеаліт]]у (у цэнтры вёскі), эпохі [[мэзаліт]]у (за 1—1,5 км на паўднёвы захад ад цэнтру вёскі) і эпохі [[нэаліт]]у (1 км на захад ад вёскі) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў глыбокай старажытнасьці. Паводле легенды тут (прыкладна ў [[1170]]) існаваў [[Замак|горад]] Міжмосьце, але войны і набегі татараў яго ўшчэнт зруйнавалі. Згодна зь іншымі зьвесткамі, тут існаваў замак Відолічы, які ў [[1240]] спалілі татары.
 
Паводле легенды тут (прыкладна ў [[1170]]) існаваў [[Замак|горад]] Міжмосьце, але войны і набегі татараў яго ўшчэнт зруйнавалі. Згодна зь іншымі зьвесткамі, тут існаваў замак Відолічы, які ў [[1240]] спалілі татары.
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
[[Файл:Theotokos of Juravičy. Маці Божая Юравіцкая (XX).jpg|міні|зьлева|200пкс|Абраз Маці Божай Юравіцкай]]
 
Радок 72 ⟶ 76:
Паводле адных зьвестак, мураваны касьцёл у Юравічах пачалі ўзводзіць у [[1701]] і завяршылі да [[1715]], згодна з другімі — яго заклалі ў [[1717]] і будавалі амаль 40 гадоў. [[27 красавіка]] [[1727]] [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Аўгуст Моцны]] надаў мястэчку прывілей на штотыднёвыя таргі ў панядзелкі, а таксама [[год|рэгулярныя]] 4 кірмашы: першы на сьвятога Юр’я рускага ўвесну, другі — на сьвятога Юр’я ўвосень, трэці — на нараджэньне Панны Марыі сьвята рымскае, а чацьверты — на Пакровы рускія. У [[1742]] у Познані выйшла кніга «Крыніца ласкаў духоўных Панны Марыі з гораў Юравіцкіх». У [[1756]] у Юравічах адкрылася школа, пераўтвораная ў [[1778]] у калегіюм. [[5 верасьня]] [[1758]] абраз Божай Маці перанесьлі з драўлянага касьцёла ў мураваны. У [[1778]] [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]] наноў перавёў на той час сяло ў шэрагі мястэчак.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Юравічы апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у [[Рэчыцкі павет (Расейская імпэрыя)|Рэчыцкім павеце]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]]. Па ліквідацыі ордэна езуітаў у [[1820]] кляштар перайшоў да [[мазыр]]скіх бэрнардынаў. У [[1836]] у мястэчку збудавалі драўляную царкву Сьвятой Багародзіцы.
 
Радок 82 ⟶ 87:
</gallery></center>
 
=== Найноўшы час ===
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Ўстаўной граматай]] Юравічы абвяшчаліся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]], у Мазырскі павет («падраён») Гомельскага раёну<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>, аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. [[6 сьнежня]] [[1926]] Юравічы вярнулі [[БССР]], дзе яны сталі цэнтрам раёну (з [[8 ліпеня]] [[1931]] у Рэчыцкім раёне). На [[1930]] існавалі вёскі Юравічы-1, Юравічы-2 (разам 2300 двароў) і мястэчка (114 двароў). У [[1936]] утварыўся народны хор, які неўзабаве атрымаў шырокую вядомасьць. [[27 верасьня]] [[1938]] статус паселішча панізілі да вёскі.
 
Радок 93 ⟶ 99:
 
== Насельніцтва ==
=== Дэмаграфія ===
* '''[[XVI стагодзьдзе]]''': [[1552]] — 23 чал.
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1845]] — 528 чал.; [[1882]] — 900 чал.<ref>{{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|3}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_III/630 630].</ref>; [[1897]] — 1320 чал. у ''мястэчку Юравічы'' і 600 чал. у ''сяле Юравічы''<ref>{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|1-1к}} С. 582.</ref>
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1930]] — 1537 чал. у ''вёсках Юравічы-1'' і ''Юравічы-2'' і 463 чал. у ''мястэчку Юравічы''<ref>{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|1-1к}} С. 583.</ref>; [[1939]] — 2546 чал.; [[1959]] — 1861 чал.
* '''[[XXI стагодзьдзе]]''': [[2003]] — 751 чал.<ref>Ісаенка У. Юравічы // {{Літаратура/БелЭн|18-1к}} С. 213.</ref>; [[2004]] — 743 чал.<ref>{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|1-1к}} С. 581.</ref>
Радок 142 ⟶ 149:
* {{Літаратура/ЭГБ|6-2}}
* [[Аляксандар Ярашэвіч|Ярашэвіч А.]] [http://media.catholic.by/nv/n24/art3.htm Пакуты Юравіцкага касцёла] // «[[Наша Вера]]» № 2 (24), 2003.
* Jurewicze // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|3}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_III/630 630].
 
== Вонкавыя спасылкі ==