Розьніца паміж вэрсіямі «Лепель»

309 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
→‎Найноўшы час: дапаўненьне
(пунктуацыя)
(→‎Найноўшы час: дапаўненьне)
 
=== Найноўшы час ===
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Ўстаўной граматай]] Лепель абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лепельён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. З [[кастрычнік]]у [[1919]] да [[14 траўня]] [[1920]] мясьціна знаходзілася пад польскай уладай.
 
У [[1924]] Лепель вярнуўся ў [[БССР]], дзе стаў цэнтрам раёну (у [[1935]]—[[1938]] — цэнтар акругі). У [[1925]] тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з [[3 ліпеня]] [[1941]] да [[26 жніўня]] [[1944]] Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.