Лепель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль, дапаўненьне
Радок 51:
'''Ле́пель''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на беразе [[Лепельскае возера|Лепельскага возера]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Лепельскі раён|Лепельскага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Насельніцтва 17,4 тыс. чал. ([[2010]]). Знаходзіцца за 115 км ад [[Віцебск]]у. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі [[Ворша]] — Лепель. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з [[Полацак|Полацкам]], [[Менск]]ам, [[Віцебск]]ам, [[Ворша]]й.
 
Лепель — даўняе места [[Полацкае ваяводзтва|гістарычнай Полаччыны]]. [[11 верасьня]] [[2010]] непадалёк ад тутэйшага [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|касьцёла Сьвятога Казімера]], твору архітэктуры позьняга [[клясыцызм|клясыцызму]], урачыста адкрылі першы помнік дзяржаўнаму дзеячу [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] [[Леў Сапега|Льву Сапегу]].
Лепель — даўняе места [[Полацкае ваяводзтва|гістарычнай Полаччыны]].
 
== Назва ==
Радок 60:
== Гісторыя ==
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Лепеля}}
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Першы пісьмовы ўпамін пра Лепель датуецца [[1439]]. У гэты час на высьпе Лепельскага возера існавалі вёска і маёнтак ''Стары Лепель'', якія [[Міхал Жыгімонтавіч|Міхал]] [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонтавіч]] падараваў [[Віцебск]]аму рымска-каталіцкаму касьцёлу. У [[1503]] [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Аляксандар Казімеравіч|Аляксандар]] зацьвердзіў за Віцебскім касьцёлам дарунак Міхала Жыгімонтавіча, дадаўшы да яго Баравенскае войтаўства і вёскі [[Машчоны (Сеньненскі раён)|Машчоны]] ды Соржыцу. У [[1541]] з згоды [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]] вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] далучыў Лепельскі маёнтак да [[Віленская катэдра|Віленскай катэдры]]. У [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкую вайну]] ([[1558]]—[[1582]]) на тэрыторыі маёнтку збудавалі [[Лепельскі замак|драўляны замак]]<ref>Януш І. Лепель // {{Літаратура/БелЭн|9к}} С. 206.</ref>.
 
[[Файл:Lepiel, Rynak. Лепель, Рынак (1866).jpg|міні|245пкс|Царква і [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|касьцёл]] (удалечыні), [[1866]]]]
 
У [[1563]] побач з замкам на высьпе заснавалі ''места Лепель'', пры якім працаваў гандлёвы порт. У тым жа годзе Віленская капітула, ня будучы ў стане бараніць маёмасьць ад несупынных нападаў суседняй [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскага дзяржавы]], аддала мясьціну ў валоданьне вялікаму князю [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]] з умовай, што калі ён захоча назаўсёды пакінуць гэтую маёмасьць сабе, то мусіць даць капітуле іншую маёмасьць той самай вартасьці. Аднак насуперак дамоўленасьці ў [[1568]] Жыгімонт Аўгуст аддаў маёнтак у пажыцьцёвае карыстаньне [[Кашталяны смаленскія|кашталяну смаленскаму]] [[Юры Зяновіч|Юрыю Зяновічу]], а па ягонай сьмерці — [[ваяводы полацкія|ваяводу полацкаму]] [[Мікалай Дарагастайскі|Мікалаю Дарагастайскаму]]. У [[1579]] [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] вярнуў лепельскую маёмасьць Віленскай рымска-каталіцкай катэдры.
 
[[Файл:Lepiel, Pahonia. Лепель, Пагоня (1850).jpg|міні|145пкс|зьлева|Герб Лепеля, [[1850]]<ref>{{Літаратура/Геральдыка Беларусі (2010)|к}} С. 71.</ref>]]
 
На [[1580]] у ''месьце Лепель'' было 300 дамоў, якія стаялі на высьпе і на заходнім беразе возера (цяпер гэта вёска [[Стары Лепель]])<ref name="evkl">[[Ілья Януш|Януш І.]] Лепель // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 189.</ref>. [[19 траўня]] [[1586]] ''маёнтак Лепле'' набыў [[Леў Сапега]]. За 3 км ад ''Старога Лепеля'', у вёсцы Белае, ён заснаваў ''мястэчка Белы Лепель'' або ''Новы Лепель'', куды неўзабаве перамясьціўся гандлёвы цэнтар. Апроч таго, у мястэчку збудавалі замак, царкву і касьцёл. У [[1609]] Леў Сапега перадаў ''Стары Лепель'' і ''Новы Лепель'' [[Віленскі кляштар бэрнардынак|Віленскаму кляштару бэрнардынак]], які дзейнічаў пры касьцёле Сьвятога Міхала.
Радок 70 ⟶ 72:
У [[1772]]—[[1776]] у зьвязку зь [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першым падзелам Рэчы Паспалітай]] Лепель стаў сталіцай [[Полацкае ваяводзтва|Полацкага ваяводзтва]]. У месьце адбываліся паседжаньні земскага і гродзкага судоў<ref name="evkl"/>.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
[[Файл:Lepiel, Rynak. Лепель, Рынак (1866).jpg|міні|245пкс|Царква і [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|касьцёл]] (удалечыні), [[1866]]]]
[[Файл:Lepiel, Pahonia. Лепель, Пагоня (1850).jpg|міні|145пкс|зьлева|Герб Лепеля, [[1850]]<ref>{{Літаратура/Геральдыка Беларусі (2010)|к}} С. 71.</ref>]]
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Лепель апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стаў цэнтрам [[Лепельскі павет|павету]] [[Полацкая губэрня|Полацкай]], з [[1802]] — [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. У [[1797]]—[[1805]] вялося будаваньне [[Бярэзінская водная сыстэма|Бярэзінскай воднай сыстэмы]], дырэкцыя якой разьмясьцілася ў Лепелі (у [[1833]]—[[1839]] тут працаваў калега і сябар [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] [[Ян Чачот]]). У [[1804]] адбылося зацьвярджэньне першага пляну забудовы места. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]] Лепель панёс вялікія страты: войскі, што праходзілі празь места, спалілі яго.
 
У [[1821]] у Лепелі адкрылася аптэка, у [[1830]] — 4-клясная вучэльня. У [[1833]] места моцна пацярпела ад пажару. У [[1835]] складзены генэральны плян Лепеля, згодна зь якім места падзялялася на цэнтар і 26 кварталаў (у [[1860]] гэты плян скарэктавалі, падзяліўшы Лепель на 30 кварталаў і 4 плошчы). У [[1841]]—[[1844]] тут збудавалі мураваны праваслаўны сабор, у [[1857]]—[[1876]] — касьцёл Сьвятога Казімера. [[9 верасьня]] [[1852]] места атрымала герб: «у чырвоным полі [[Пагоня]]»<ref>[http://knihi.com/hierb/lepie.html Лепель] // {{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў|к}} С. 183.</ref>. На [[1864]] у месьце было 38 мураваных і 562 драўляныя дамы (паводле зьвестак на [[1897]], 10 мураваных і 800 драўляных); дзейнічалі 3 царквы, касьцёл, капліца, 4 сынагогі; працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні.
 
У [[1893]] у Лепелі адкрылася мэтэастанцыя, у [[1902]] — настаўніцкая бібліятэка. У пач. [[20 стагодзьдзе|ХХ ст.]] у месьце было 772 будынкі, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных установаў, у тым ліку жаночая Марыінскач вучэльня; [[год|рэгулярна]] праводзіліся 4 кірмашы. У [[Першая Сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] [[15 сакавіка]] — [[28 верасьня]] [[1918]] Лепель займалі нямецкія войскі.
 
=== Найноўшы час ===
[[1 студзеня]] [[1919]] згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лепель увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. З [[кастрычнік]]у [[1919]] да [[14 траўня]] [[1920]] мясьціна знаходзілася пад польскай уладай.
 
Радок 96 ⟶ 99:
 
== Насельніцтва ==
=== Дэмаграфія ===
<div style="float:right;margin:0 0 .5em 1em;" class="toccolours">
<center><timeline>
Радок 113 ⟶ 117:
PlotData =
color:cobar width:15
bar:1866 from:0 till:3093
bar:1880 from:0 till:5284
bar:1897 from:0 till:6284
Радок 128 ⟶ 133:
</div>
 
* '''[[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзе]]''': [[1866]] — 3093 чал.; [[1 студзеня]] [[1880]] — 5284 чал. (2609 муж. і 2675 жан.), у тым ліку 2281 праваслаўны, 536 каталікоў, 6 эвангелістаў, 2458 юдэяў, 6 магамэтанаў<ref>Kuściński M. Lepel // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|5}} S. 150.</ref>; [[1897]] — 6284 чал.
* '''[[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзе]]''': [[1939]] — 13,8 тыс. чал.; [[1959]] — 9,7 тыс. чал.; [[1970]] — 13,1 тыс. чал.<ref>[[Ілья Януш|Януш І.]] Лепель // {{Літаратура/ЭГБ|4к}} С. 351.</ref>; [[1972]] — 13,6 тыс. чал.<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/bse/103055/Лепель Лепель] // {{Літаратура/Вялікая Савецкая Энцыкляпэдыя (3 выданьне)}}</ref>; [[1991]] — 19,6 тыс. чал.<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/enc3p/178170 Лепель] // {{Літаратура/Вялікі энцыкляпэдычны слоўнік}}</ref>; [[1997]] — 19,4 тыс. чал.; [[1998]] — 19,4 тыс. чал.
* '''[[21 стагодзьдзе|XXI стагодзьдзе]]''': [[2006]] — 18,8 тыс. чал.; [[2007]] — 18,7 тыс. чал.; [[2009]] — 17 280 чал.<ref name="belstat">[http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/1.2-2.pdf Перепись населения — 2009. Витебская область]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]</ref> (перапіс); [[2010]] — 17,4 тыс. чал.
 
Радок 142 ⟶ 147:
 
== Забудова ==
=== Плян ===
У сучасным Лепелі захавалася рэгулярнае плянаваньне [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]] У [[1964]] і [[1976]] складаліся генэральныя пляны места. Цэнтар і паўднёва-ўсходнюю частку займаюць 2-5-павярховыя будынкі. Паводле плянаваньня [[1980]] перавага аддаецца невысокай забудове, на галоўнай магістралі места невялікія групы 5-павярховых будынкаў з установамі культурна-побытавага прызначэньня на першых паверхах. У [[1989]] зьявіўся праект рэканструкцыі паркавай зоны і іншых частак места.
 
Радок 205 ⟶ 211:
 
== Турыстычная інфармацыя ==
[[Файл:Lepel. Leŭ Sapega.JPG|145px|значак|Помнік Льву Сапегу]]
Места ўваходзіць у турыстычны маршрут «Спадчына Віцебшчыны гасьцям фэстывалю»<ref>Лепель // {{Літаратура/Турыстычная энцыкляпэдыя Беларусі|к}}</ref>. Працуе Лепельскі краязнаўчы музэй. Сярод асабліва цікавых экспанатаў трэба адзначыць зброю XIX—XX стагодзьдзяў, фатаздымкі і паштоўкі лепельскага фатографа Р. Фідэльмана, пячаткі павятовых і валасных органаў улады XIX ст. і іншыя.
 
=== Інфраструктура ===
Места ўваходзіць у турыстычны маршрут «Спадчына Віцебшчыны гасьцям фэстывалю»<ref>Лепель // {{Літаратура/Турыстычная энцыкляпэдыя Беларусі|к}}</ref>. Працуе Лепельскі краязнаўчы музэй. Сярод асабліва цікавых экспанатаў трэба адзначыць зброю XIX—XX стагодзьдзяў, фатаздымкі і паштоўкі лепельскага фатографа Р. Фідэльмана, пячаткі павятовых і валасных органаў улады XIX ст. і іншыя.
 
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лепель» пад адрасам ''вуліца Дзяржынскага, 21.'' Дзейнічаюць дзіцячая санаторыя (''вуліца Віцебская, 23'') і дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Жамчужына» ў Бароўцы. На беразе Лепельскага возера знаходзіцца санаторыя «Лодэ».
 
''Помнікі'': Льву Сапегу.
 
=== Выдатныя мясьціны ===
''Помнікі'': Льву Сапегу.
* Гарадзішча (III—IV стагодзьдзі)
* Гістарычная забудова места (кан. ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
* Капліца Сьвятога Георгія ([[1900]])
* [[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|Касьцёл Сьвятога Казімера]] ([[1857]]—[[1876]])
* Могілкі: габрэйскіяюдэйскія; каталіцкія, брама і каплічкі (ХІХ ст.)
* Сынагога (ХІХ ст.)
* Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1841—1844)
Радок 226 ⟶ 234:
== Галерэя ==
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Краявіды места" perrow="4">
Файл:Lepiel,Lepel. kaściołKasciol (13.08Sv.2008)Kazimira.jpgJPG|[[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|Касьцёл Сьвятога Казімера]]
Файл:Lepel. Leŭ Sapega.JPG|Леў Сапега
Файл:Lepel. Kasciol Sv.Kazimira.JPG|Касьцёл Сьв. Казімера
Файл:Lepiel, kaścioł (13.08.2008).jpg|[[Касьцёл Сьвятога Казімера (Лепель)|Касьцёл Сьвятога Казімера]]
Файл:Лепель. Касцёл. Галоўны фасад.jpg|Касьцёл, галоўны фасад
Файл:Liepel carkva hieorhija.jpg|Капліца Сьвятога Георгія
Радок 245 ⟶ 251:
 
== Цікавыя факты ==
* У [[Лепельскі краязнаўчы музэй|Лепельскім краязнаўчым музэі]] захоўваецца найстарэйшая [[беларуская дуда]], вырабленая ў [[1877]] року.
 
== Крыніцы ==
Радок 257 ⟶ 263:
* {{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў}}
* {{Літаратура/ЭГБ|4}}
* Lepel // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|5}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_V/149 149]—151.
 
== Вонкавыя спасылкі ==