Дзяржава: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:Pyramid of Capitalist System.png|міні|240пкс|справа|Агітацыйны плякат будовы капіталістычнага грамадзтва]]
'''Дзяржа́ва, панства''' – арганізацыя палітычнай улады грамадзтва, што займае пэўную тэрыторыю, мае ўласную [[сыстэма кіраваньня|сыстэму кіраваньня]], а таксама валодае ўнутраным і вонкавым [[сувэрэнітэт]]ам. На цяперашні момант уся сухапутная частка плянэты [[Зямля (плянэта)|Зямля]], за выняткам [[Антарктыда|Антарктыды]], падзеленая паміж прыкладна 200 дзяржавамі. Дзяржава ёсьць палітычнай арганізацыяй з цэнтралізаваным [[урад]]ам, які падтрымлівае [[манаполія|манаполію]] на законнае прымяненьне сілы ў межах пэўнай тэрыторыі. Некаторыя дзяржавы маюць [[фэдэрацыя|фэдэратыўны]] прынцып будовы ці ўдзельнічаюць у [[фэдэральны зьвяз|фэдэральным зьвязе]]. Таксама некаторыя краіны могуць быць суб’ектам вонкавага [[сувэрэнітэт]]у або [[гегемонія|гегемоніі]], калі канчатковы сувэрэнітэт мае іншая дзяржава.
 
Часьцяком зьвяртаюцца да панятку «[[сувэрэнная дзяржава]]» — тып дзяржавы, які характарызуецца сувэрэнітэтам, увасабляе ў сабе сувэрэнітэт нацыянальнасьцяў і народа. Сувэрэнная дзяржава ёсьць адмысловай палітыка-тэрытарыяльнай арганізацыяй, якая валодае сувэрэнітэтам спэцыяльнага апарата кіраваньня й прымусу й здольная падаваць сваім паводзінам агульнаабавязковы характар.