Краёвая партыя Літвы і Русі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q70738 (translate me)
д артаграфія
Радок 1:
'''Краёвая партыя Літвы і Русі,''' ('''КПЛіБ''') — палітычная партыя «[[краёўцы|«краёвага»]]» накірункукірунку ў Літве ([[Беларусь|Беларусі]]) на пачатку ХХ ст.стагодзьдзя, асноўнымі прыхільнікамі якога было каталіцкае й [[польская мова|польскамоўнае]] сярэднезаможнае й заможнае [[дваране|дваранства]] шасьці губэрняў [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга краю]] [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Партыя сумяшчала ў сваёй праграме [[лібэралізм|лібэральныя]] й [[нацыяналізм|нацыянальныя]] лёзунгі.
 
З прапановай стварэньня партыі ўпершыню выступіў адзін з ідэолягаў «[[краёўцы|«краёвасьці»]]» [[Раман Скірмунт]] ([[1868]]—[[1939]]). У лістападзе [[1905]] году ён надрукаваў у газэце «Kurier Litewski» («[[Літоўскі кур’ер]]», №65, 1905 г.) зварот «Краёвай партыі Літвы і Русі» — фактычна праграму партыі, якая патрабавала ўвядзеньня ўсіх дэмакратычных свабодаў (свабода сумленьня, свабода слова, сходаў, друку, недатыкальнасьць жыльля й асобы, роўнасьць усіх перад законам) і найперш свабоды нацыянальнага жыцьця й палітычнае роўнасьці нацыянальнасьцяў, краёвага самакіраваньня для Літвы. Пры гэтым асабліва падкрэсьлівалася недатыкальнасьць прынцыпу прыватнай уласнасьці. Скірмунт таксама выступаў за пашырэньне выбарчых правоў, дзяржаўную дапамогу безьзямельным і малазямельным [[сялянства|сялянам]] у набыцьці зямлі.
 
У звароце Скірмунта таксама адзначалася, што «Краёвая партыя Літвы і Русі» будзе стаяць на падмурку расейскай дзяржаўнасьці, спадзеючыся на яе паступовае рэфармаваньне ў кірунку пашырэньня палітычных свабодаў; будзе выступаць за ператварэньне [[Дзяржаўны савет (Расейская імпэрыя)|Дзяржаўнага Савету]] Расейскае імпэрыі ў выбарны орган кіраваньня. Лёзунгам партыі абвяшчаліся словы «Справядлівасьць для ўсіх». Заяўлялася, што партыйны клопат пра разьвіцьцё «краю» ня будзе супярэчыць культурна-нацыянальнае працы асобных народаў. Раман Скірмунт выступіў таксама за ўтварэньне ў [[Дзяржаўная Дума (Расейская імпэрыя)|Дзяржаўнай Думе]] Расейскай імпэрыі асобнай фракцыі дэпутатаў ад «Літвы і Русі». У заключэньне выказвалася надзея на захаваньне добрых адносінаў паміж дваранствам і сялянствам.
Радок 13:
У [[1908]] партыя зьнікла з палітычнае арэны. У публіцыстычных выступленьнях лідэраў партыі сацыяльныя вярхі (маёмаснае дваранства) успрымаліся ў якасьці галоўнага суб'екту грамадзка-палітычнага жыцьця. Сьцьвярджэньне, што аблічча краю вызначае просты люд, а не дваранства (Раман Скірмунт), мела досыць дэкляратыўны характар і было разьлічанае на ўсьведамленьне маёмаснымі дваранамі неабходнасьці ўлічваць інтарэсы сацыяльных нізоў грамадзкасьці Літвы (Беларусі).
 
Партыя ізноў актывізавалася падчас [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]]. Па меры стварэньня пасьля канца вайны некалькіх дзяржаваў (Польшчы, Летувы й савецкае Беларусі ў складзе [[СССР]]) на тэрыторыі былых [[Паўночна-Заходні край|паўночна-заходніх губэрняў]] Расейскае імпэрыі [[краёўцы|краёвасьць]] перастала быць накірункамкірункам грамадзка-палітычнага жыцьця.
 
== Літаратура ==