Раманскі стыль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «р»
д One picture in higher resolution, Valued Image on Commons
Радок 1:
[[Файл:BambergDomBamberger Dom BW 6.jpgJPG|thumb|170px|Бамберскі сабор]]
'''Раманскі стыль''' — стыль [[сярэднявечча|сярэдневяковага]] эўрапейскага мастацтва 10—13 ст. Раманскі стыль склаўся пад уплывам фэадальна-рэлігійнай ідэалёгіі, увабраў у сябе элемэнты старажытна-рымскага і бізантыйскага мастацтваў; тэрмін узнік у 1820-я г. Вызначальная роля належала суровай, крэпаснога характару архітэктуры ([[замак|замкі]], манастырскія комплексы, цэрквы, гарадзкія дамы), якой уласьцівы сукупнасьць набліжаных адзін да аднаго аб’ёмаў рознай вышыні, канструкцыйна аб’яднаных узаемазвязанасьцю апор і перакрыцьцяў і ўраўнаважаных вежай-ліхтаром ці купалам над сяродкрыжжам. У раньні пэрыяд у будынках рабілі плоскія драўляныя перакрыцьці, пазьней цыліндрычныя і, нарэшце, крыжовыя. Найбольш закончаны тып збудаваньняў раманскага стылю — манастырская царква ([[базыліка]], крыжападобная ў плане ў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]], круглая ў пляне ратонда ў [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай Эўропе]]). Збудаваньні вызначаліся манумэнтальнасьцю, масіўнасьцю канструкцый, аздабляліся абстрактна-геамэтрычным арнамэнтам і скульптурай на тымпанах парталаў, капітэлях апор. У скульптуры і фрэсках пераважалі дагматычнасьць, скаваны арнамэнтальна-плоскасны характар кампазыцыі, умоўная трактоўка фігураў у спалучэньні з павышанай экспрэсіяй. Яскравыя ўзоры архітэктуры раманскага стылю створаны ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] (сабор у [[Вормс]]е, 12—13 стагодзьдзі), [[Францыя|Францыі]] (царква Нотр-Дам у [[Пуацье]], 12 ст.), [[Італія|Італіі]] (царква Сан-Мікеле ў [[Павія|Павіі]], 12 ст.) і інш.