Тувінская Народная Рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Рэдагаваньні Ясамойла (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Antemister
Радок 92:
Па нападзе [[Нямеччына|Нямеччыны]] на СССР [[22 чэрвеня]] [[1941]] году на X Вялікім Хурале была прынятая дэклярацыя, у якой абвяшчалася гатоўнасьць дапамогі савецкай уладзе. [[25 чэрвеня]] [[1941]] году Тува ўступіла ў [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] на баку СССР, праз што ТНР стала першай замежнай дзяржавай, якая выступіла на баку СССР у Другой сусьветнай вайне. З [[1942]] году савецкае кіраўніцтва дазволіла прымаць на службу добраахвотнікаў з ТНР, яшчэ раней была аб’яўленая мабілізацыя ў савецкую армію расейскамоўных грамадзянаў.
 
[[17 жніўня]] [[1944]] году VII сэсія Малога Хуралу ТНР прыняла дэклярацыю аб уваходжаньні дзяржавы ў склад СССР, зьвярнуўшыся з хадайніцтвам у Вярхоўны Савет аб прыняцьці ТНР у склад СССР як аўтаномнай вобласьці РСФСР, [[14 кастрычніка]] гэтага ж году просьба была ўхваленая прэзыдыюмам Вярхоўнага Савету СССР, [[1 лістапада]] — Малым Хуралам. У адрозьненьне ад іншых краінаў, фармальна прынятых у склад СССР, Тувінская Народная Рэспубліка не атрымала статусу [[сьпіс рэспублік СССР|саюзнае рэспублікі]], увайшоўшы ў склад суседняе РСФСР у якасьці [[Тувінская самапраўнаяаўтаномная вобласьць|Тувінскае самапраўнаеаўтаномнае вобласьці]]. [[Рэфэрэндум]] па гэтым пытаньні не праводзіўся.
 
Першым сакратаром абласнога камітэту камуністычнае партыі вобласьці стаў таксама Салчак Тока, які заставаўся на гэтай пасадзе да [[1973]] году. [[10 кастрычніка]] [[1962]] году статус Тувінскае аўтаномнае вобласьці быў падвышаны да [[Тувінская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|АССР]]. Па распадзе СССР Тува атрымала статус суб’екту Расейскае Фэдэрацыі, утворанай на месцы РСФСР, з [[1992]] году атрымаўшы назву [[Рэспубліка Тыва]].