Розьніца паміж вэрсіямі «Драўніна»

18 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
выпраўленьне спасылак
д (Removing Link FA template (handled by wikidata))
(выпраўленьне спасылак)
[[Файл:Drva.JPG|thumb|200px|праворуч|Драўніна]]
'''Драўніна''' — [[дрэва]], якое выкарыстоўваецца для будаўніцтва, вырабленьня [[мэбля|мэблі]] і папяровай пульпы. Драўніна зьяўляецца цяжкай, кудзелістай структурнай тканінай, якая знаходзіцца ў сьцеблах і каранях дрэвах. Яна шырока выкарыстоўваецца на працягу тысячаў гадоў як [[паліва]] і ў якасьці будаўнічага матэрыялу. Гэта арганічны матэрыял, прыродны кампазыт з [[цэлюлёза|цэлюлёзных]] валокнаў, якія ўзмацняюцца пры расьцяжэньні. Да цьвёрдых сортаў дрэва адносіцца чырвонае дрэва, цік, чорнае дрэва, ружовае дрэва, [[дуб]], [[вяз]], [[эўкаліпт]] і [[бук лясны|бук]]. Усе, акрамя эўкаліпта, растуць дужа павольна, з-за чаго іх сусьветныя запасы практычна вычарпаныя. Да мяккіх сортаў драўніны адносяцца драўніна хвойных дрэваў ([[Хвоя звычайная|сасны]], [[елка|яліны]], [[лістоўніца|лістоўніцы]]), яны растуць хутка і лёгка паддаюцца апрацоўцы, але лічыцца драўніна нізкай якасьці. Да белай драўніны адносіцца драўніна [[бяроза|бярозы]], [[ясень|ясеня]], [[клён]]а і [[явар]]а, усе гэтыя дрэвы хутка растуць, іхнюю драўніну выкарыстоўваюць як шпону і лічаць таннай.
 
[[Зямля (плянэта)|Зямля]] зьмяшчае каля аднаго трыльёну тон драўніны, якая расьце з хуткасьцю 10 мільярдаў тон у год. Як багатыя вугляродна-нэўтральна аднаўляльныя рэсурсы, драўняныя матэрыялы выкліваюць вялікую цікавасьць у якасьці крыніцы аднаўляльнай энэргіі. У [[1991]] годзе было сабрана каля 3,5 мільярда кубічных мэтраў драўніны. Яна зьяўляецца дамінуючым матэрыялам пры стварэньні мэблі і пры будаўніцтве<ref>Horst H. Nimz, Uwe Schmitt, Eckart Schwab, Otto Wittmann, Franz Wolf "Wood" in Ullmann's Encyclopedia of Industrial Chemistry 2005, Wiley-VCH, Weinheim. doi:10.1002/14356007.a28_305</ref>.
Ананімны ўдзельнік