Міжнародная асацыяцыя беларусістаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
абнаўленьне зьвестак
W (гутаркі | унёсак)
д +шаблён
Радок 1:
{{Арганізацыя
'''Міжнаро́дная асацыя́цыя беларусі́стаў (МАБ)''' — грамадзкае аб’яднаньне навуковага й культурна-асьветніцкага накірунку дзейнасьці, якое яднае дасьледчыкаў у галіне гуманітарных й сацыялягічных навук, выкладчыкаў, дзеячаў культуры й асьветы з розных краінаў сьвету што дасьледуюць культурна-гістарычную спадчыну й сучаснае разьвіцьцё беларускага народу, ягоныя культуры й мовы, а таксама культуры іншых народаў [[Беларусь|Беларусі]], спрыяюць пашырэньню й папулярызацыі ведаў пра Беларусь, садзейнічаюць узаемадзеяньню беларускага народу зь іншымі народамі.
| назва = Міжнародная асацыяцыя беларусістаў
| арыгінальная назва =
| выява =
| рамка выявы =
| памер выявы =
| альтэрнатыўны тэкст выявы =
| подпіс выявы =
| мапа =
| памер мапы =
| альтэрнатыўны тэкст мапы =
| подпіс мапы =
| мапа 2 =
| абрэвіятура = МАБ
| дэвіз =
| папярэднік =
| наступнік =
| дата ўтварэньня = {{Дата пачатку|26|5|1991|1}}
| дата спыненьня існаваньня =
| тып = Навукова-асьветніцкае
| юрыдычны статус = [[Грамадзкае аб’яднаньне]]
| мэта = Супраца беларусістаў сьвету
| штабкватэра = [[Менск]], вул. К.Маркса, д. 31
| месцазнаходжаньне =
| каардынаты =
| дзейнічае ў рэгіёнах = [[Ангельшчына]], [[Аўстрыя]], [[Беларусь]], [[Вугоршчына]], [[ЗША]], [[Канада]], [[Летува]], [[Нарвэгія]], [[Польшча]], [[Расея]], [[Чэхія]], [[Украіна]], [[Швайцарыя]]
| сяброўства =
| афіцыйныя мовы = [[Беларуская мова|Беларуская]]
| генэральны сакратар =
| пасада кіраўніка = Старшыня
| імя кіраўніка = [[Алесь Суша]]
| пасада кіраўніка 2 =
| імя кіраўніка 2 =
| асноўныя асобы =
| кіроўны орган = Камітэт
| матчыная кампанія =
| зьвязаныя кампаніі =
| бюджэт =
| колькасьць супрацоўнікаў = 35 (2015)
| колькасьць валянтэраў =
| сайт = [http://mab.org.by mab.org.by]
| заўвагі =
| колішняя назва =
}}
'''Міжнаро́дная асацыя́цыя беларусі́стаў (МАБ)''' — грамадзкае аб’яднаньне навуковага й культурна-асьветніцкага накірунку дзейнасьці, якое яднае дасьледчыкаў у галіне гуманітарных й сацыялягічных навук, выкладчыкаў, дзеячаў культуры й асьветы з розных краінаў сьвету што дасьледуюць культурна-гістарычную спадчыну й сучаснае разьвіцьцё беларускага народу, ягоныя культуры й мовы, а таксама культуры іншых народаў [[Беларусь|Беларусі]], спрыяюць пашырэньню й папулярызацыі ведаў пра Беларусь, садзейнічаюць узаемадзеяньню беларускага народу зь іншымі народамі.
 
Прадметам дзейнасьці МАБ зьяўляецца супрацоўніцтва беларусістаў сьвету ў навуковай і культурна-асьветніцкай галіне. Мэта МАБ — ажыцьцяўленьне супрацоўніцтва беларусістаў сьвету. Для гэтага вырашаюцца наступныя задачы: збор, сыстэматызацыя й распаўсюджваньне інфармацыі ў галіне беларусістыкі; правядзеньне Міжнародных кангрэсаў беларусістаў і іншых навукова-культурных мерапрыемстваў; выдавецкая дзейнасьць; заахвочваньне ўдзелу замежных навукоўцаў у беларускіх навуковых канфэрэнцыях і беларускіх навукоўцаў у замежных канфэрэнцыях; спрыяньне выкладаньню беларусазнаўчых дысцыплін за межамі Беларусі.
 
== Кіраваньне ==
* ''Сход''. Праводзіцца аднойчы на 4 гады. Правамоцны пры ўдзеле прынамсі паловы абраных прадстаўнікоў. Выбірае старшыню, Камітэт і Рэвізійную камісію. Ухваляе пастановы простай большасьцю галасоў.
* ''Камітэт''. Праводзіць пасяджэньні штогод. Зацьвярджае замежныя аддзяленьні. Вядзе ўлік удзельнікаў аб’яднаньня. Ладзіць абмен навуковай літаратурай і [[Бібліяграфія|бібліяграфічнымі]] зьвесткамі. Ажыцьцяўляе выпуск беларусазнаўчых выданьняў. Выбірае намесьнікаў старшыні і навуковага сакратара.
* ''Бюро''. Складаецца з старшыні, яго намесьнікаў і навуковага сакратара. Праводзіць пасяджэньні кожныя 2 месяцы. Выконвае пастановы камітэту. Ажыцьцяўляе прыём новых удзельнікаў у аб’яднаньне.
* ''Рэвізійная камісія''. Штогод правярае грашовую справаздачнасьць аб’яднаньня. Знаёміць з вынікамі праверкі Камітэт і падае іх Сходу.
 
== Гісторыя ==