Міжнародная асацыяцыя беларусістаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
 
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: дапаўненьне
Радок 15:
 
З [[1993]] р. у заснаванай ГА «МАБ» серыі «[[Беларусіка=Albaruthenica]]» выдадзены шэраг зборнікаў па гісторыі культуры Беларусі.
 
[[1996]]–[[2002]] рр. МАБ выдаваў штомесячны інфармацыйна-аналітычны й культуралягічны бюлетэнь «Кантакты і дыялёгі» (выйшлі 82 нумары). У 2000 року два нумары бюлетэня (першы зь іх здвоены) выйшлі на [[ангельская мова|ангельскай мове]]. З cакавіка [[2003]] р. «Кантакты і дыялёгі» ў выгляждзе асобных старонак друкуюцца ў газэце «Голас Радзімы». З траўня 1991 р. па чэрвень 2005 р. старшынёй МАБ быў прафэсар [[Адам Мальдзіс]]. У [[2005]]-[[2010]] рр. старшынёй МАБ зьяўляўся дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту]], кандыдат [[Філялёгія|філялягічных]] навук [[Сяргей Запрудзкі]]. З 2010 р. - [[Міхаіл Касьцюк]] ([[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]], [[Інстытут гісторыі НАН Беларусі|Інстытут гісторыі]]). Намесьнікі старшыні: Герман Бідэр ([[Аўстрыя]], [[Зальцбурскі ўнівэрсытэт]]), Зінаіда Гімпелевіч ([[Канада]], [[Унівэрсытэт Ватэрлоа]]), Юры Лабынцаў ([[Расія]], [[Масква]], Расeйская акадэмія навук), Рыгор Піўтарак ([[Украіна]], [[Кіеў]], [[Нацыянальная акадэмія навук Украіны]]), [[Міхал Саевіч]] ([[Польшча]], [[Люблінскі ўнівэрсытэт]]), [[Алесь Суша]] ([[Нацыянальная бібліятэка Беларусі]]). Навуковы сакратар - Ірына Савіцкая.
 
== Вонкавыя спасылкі ==