Трэцяя Ўстаўная грамата: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+Тэкст граматы
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Скасаваньне праўкі 1791099 удзельніка, тэкст ёсьць на Вікікрыніцы
Радок 19:
і замацаваны дзяржаўнай пячаткай.
 
== Тэкст граматы ==
{{Цытата|УСТАУНАЯ ГРАМАТА
РАДЫ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ
 
Год назад народы Беларусі разам з народамі Расіі скінулі ярмо расійскага царызму, які найцяжэй прыціснуу быу Беларусь; ні пытаючыся народу, ён укінуў наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вёскі беларускіе.
 
Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расійскіе цары на наш вольны і нізалежны край.
 
Ад гэтаго часу Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаецца Нізалежнай і Вольнай Дзяржавай. Самі народы Беларусі, у асобі свайго Устаноўчаго Сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных зьвязях Беларусі.
 
На моцы гэтаго трацяць сілу усе старыя дзяржауныя зьвязі, якія далі магчымасьць чужому ураду падпісаць і за Беларусь трактат у Берэсьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелючы землю яго на часткі.
 
На моцы гэтаго урад Беларускай Народнай Рэспублікі мае ўвайсьці у адносіны з зацікауленымі старанамі, прапануючы ім перагледзіць тую часьціну Берэсьцейского Трактату, якая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую умову з усімі ваеваушымі дзяржавамі.
 
Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілеўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродзеншчыны (з Гроднай, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігоўшчыны і сумежныя часьці суседніх губерняў, заселеныя беларусамі.
 
Беларуская Народная Рэспубліка падцьверджывае усе тыя правы і вольнасьці грамадзян і народау Беларусі, якія абвешчаны Устаўной Граматай ад 9 сакавіка 1918 году.
 
Абвешчаючы аб нізалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што ўсе любячые волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поунай меры здейсьніць яго палітычна-дзяржауные ідэалы.
 
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.
 
Дана ў Менску-Беларускім
25 сакавіка 1918 году.}}
== Глядзіце таксама ==
* [[Першая Ўстаўная грамата]]