Тбілісі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 85:
Аднак дзякуючы такому спрыяльнаму разьмяшчэньню Тбілісі стаў аб’ектам суперніцтва паміж рознымі дзяржавамі рэгіёну ў розныя часы, як то [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], [[Пэрсія|Пэрсіі]], арабскімі краінамі, [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыі]] і [[сэльджукі|туркамі-сэльджукамі]]. Культурнае разьвіцьцё гораду ў некаторай ступені залежыла ад таго, хто кіраваў горадам у розны час, хоць горад і рэгіён у цэлым здолеў захаваць значную аўтаномію ад сваіх заваёўнікаў.
 
У [[1122]] годзе пасьля цяжкіх баёў з сэльджукамі войскі грузінскага караля [[Давід IV Будаўнік|Давіда Будаўніка]] ўступілі ў Тбілісі. Пасьля бітвы Давід перанёс сваю рэзыдэнцыю з [[Кутаісі]] ў Тбілісі, і зрабіў яго, такім чынам, сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, распачаўшы Залаты век Грузіі. З [[12 стагодзьдзе|XII]]—[[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзяў]] Тбілісі стаў дамінуючым рэгіянальным цэнтрам з разьвітой эканомікай і сацыяльнай сыстэмай. Да канца XII стагодзьдзя, насельніцтва Тбілісі дасягнула 100 тысячтысячаў чалавек. Горад таксама стаў важным літаратурным і культурным цэнтрам ня толькі Грузіі, але і для ўсходняга праваслаўнага сьвету таго часу. За часам царыцы [[Тамара (царыца Грузіі)|Тамары]] выбітны паэт [[Шата Руставэлі]] працаваў у Тбілісі падчас напісаньня сваёй легендарнай эпічнай паэмы ''«[[Віцязь у тыгровай скуры]]»''.
 
Аднак, Залаты век доўжыўся ня больш за стагодзьдзе. У [[1226]] годзе Тбілісі быў захоплены [[Дзяржава Харэзмшагаў|харэзмшаскай імпэрыяй]] шагу [[Джалал ад-Дзін Манкбурны|Джалалам ад-Дзін Манкбурны]]. Падчас абароны горад быў моцна спустошаны мангольскім войскам. У [[1236]] годзе пасьля зруйнаваньня, Грузія патрапіла пад мангольскае панаваньне. Сам народ падтрымліваў форму паўнезалежнасьці, аднак Тбілісі знаходзіўся пад моцным уплывам манголаў на працягу наступнага стагодзьдзя і палітычна, і культурна. У [[1320]] годзе манголы былі гвалтоўна выгнаныя з Грузіі, і Тбілісі зноўку стаў сталіцай незалежнай грузінскай дзяржавы. У [[1366]] годзе горад зьведаў пошасьць [[чума|чумы]].