Аляксандар Аляксандравіч Каваленя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Жыцьцяпіс: кірылічная «м»
Радок 28:
Яго манаграфію «Беларусь у гады Другой сусьветнай вайны (1939—1945)» (Мн., 1996) адзначылі прэміяй і Дыплёмам ляўрэата конкурсу БДПУ імя Максіма Танка за [[1997]] год. У [[2000]] г. абараніў доктарскую дысэртацыю пад кіраўніцтвам прафэсара Аляксандра Мацко па тэме сваёй манаграфіі «Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941—1944. Вытокі. Структура. Дзейнасьць» (Мн., [[1999]]). У [[2004]] г. яму прысвоілі навуковае званьне прафэсара. На даручэньне [[Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь]] падрыхтаваў навучальна-мэтадычны комплекс «Вялікая Айчынная вайна савецкага народу (у кантэксьце Другой сусьветнай вайны)» (Мн., 2006—2009) у складзе праграмы, [[падручнік]]аў для [[ВНУ]] і сярэдніх агульнаадукацыйных установаў, даведніка, рабочага сшытака, хрэстаматыі і дапаможніка для настаўніка. У [[2005]]—[[2006]] гг. падручнікі навучальна-мэтадычнага комплесу адзначылі адмысловымі дыплёмамі на агульнабеларускіх конкурсах «[[Мастацтва кнігі]]»<ref name="а"/>.
 
У 2004—[[2010]] гг. працаваў кіраўніком Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. На сваёй пасадзе дасягнуў выкананьня Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых дасьледаваньняў на 2006—2010 гг. «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасьці і культуры», адчыніў Археалягічную навукова-музэйную экспазіцыюэкспазыцыю аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, правёў абнаўленьне музэя гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і музэя прыроды і гісторыі [[Белавеская пушча (нацыянальны парк)|Нацыянальнага парка «Белавеская пушча»]], а таксама распрацаваў навуковую канцэпцыю [[Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага гістарычнага музэя Рэспублікі Беларусь]]. У лютым 2009 г. атрымаў прызначэньне акадэмікам-сакратаром Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў НАНБ і ўвайшоў у склад Прэзыдыюма НАНБ<ref name="а"/>.
 
== Навуковая дзейнасьць ==