Розьніца паміж вэрсіямі «Ягайлавічы»

3 байты выдалена ,  5 гадоў таму
д
(+пачатак)
 
* [[Казімер Ягайлавіч]] (Казімер-Андрэй; [[30 лістапада]] [[1427]]—[[7 чэрвеня]] [[1492]]), малодшы сын Ягайлы і малодшы брат Уладзіслава III, вярнуў Ягайлавічам сталец ВКЛ у 1440 г. пасьля [[забойства]] вялікага князя літоўскага [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] (валадарыў да 1492 г.). У [[1447]] г. праз 3 гады пасьля сьмерці брата Ўладзіслава ІІІ заняў і польскі сталец пад імем Казімер IV (валадарыў да 1492 г.). У [[1454]] г. ажаніўся з [[Эльжбэта Аўстрыйская|Эльжбэтай Аўстрыйскай]] ([[1436]]—[[1505]]), дачкой нямецкага караля [[Альбрэхт II|Альбрэхта ІІ]] [[Габсбургі|Габсбурга]], ад якой меў 6 сыноў і 7 дачок. Сыны: [[Уладзіслаў Ягелончык|Уладзіслаў]] ([[1456]]—[[1516]]), [[Княжыч Казімер|сьв. Казімер]] ([[1458]]—[[1484]]), [[Ян I Ольбрахт]] ([[1459]]—[[1501]]), [[Аляксандар Ягелончык|Аляксандар]] ([[1461]]—[[1506]]), [[Жыгімонт Стары]] ([[1467]]—[[1548]]), [[Фрыдэрык Ягелончык|Фрыдэрык]] ([[1468]]—[[1503]]).
 
* {{Артыкул у іншым разьдзеле|Уладзіслаў II Ягелончык|Уладзіслаў Ягелончык|en|Vladislaus II of Hungary}} (1 сакавіка 1456, Кракаў — 13 сакавіка 1516, [[Будапэшт|Буда]]), старэйшы сын Казімера Ягайлавіча, стаўся каралём Чэхіі пад імем Уладзіслава ІІ уў [[1471]] г. і валадарыў да 1516 году. У [[1490]] г. яго абралі і каралём Вугоршчыны пад імем Уласла VI (валадарыў да 1516 г.). У 3-ім шлюбе ад [[Ганна з Фуа|Ганны з Фуа]] ([[1484]]—[[1506]]) меў сына [[Людвік II Ягелончык|Людвіка II]] (1506—1526) і дачку [[Ганна Ягелонка (каралева Чэхіі)|Ганну]] ([[1503]], Буда —[[1547]], [[Прага]]), якая выйшла за муж за аўстрыйскага эрцгерцага [[Фэрдынанд I Габсбург|Фэрдынанда I Габсбурга]].
** [[Людвік II Ягелончык|Людвік II]] ([[1 ліпеня]] 1506, Буда — [[29 жніўня]] 1526, [[Мохач]]), адзіны сын і спадкаемца Ўладзіслава ІІ, заняў вугорскі і чэскі стальцы ў 1516 г. (Лаяш II) і валадарыў да 1526 году. Загінуў у {{Артыкул у іншым разьдзеле|Бітве пад Мохачам|бітве пад Мохачам|en|Battle of Mohács}} (цяпер поўдзень Вугоршчыны) супраць асманскага войска на чале з султанам [[Сулейман I|Сулейманам I]]. У выніку праз шлюб старэйшай сястры Ганны з аўстрыйскім эрцгерцагам Фэрдынандам I вугорскі і чэшскічэскі стальцы перайшлі да Габсбургаў, чые нашчадкі валадарылі ў Вугоршчыне і Чэхіі да [[1918]] году.
 
* [[Ян I Ольбрахт]] ([[27 сьнежня]] 1459, Кракаў — [[17 чэрвеня]] [[1501]]), 3-і сын Казімера Ягайлавіча, пераняў уладу ў толькі Польшчы ў 1492 г. пасьля сьмерці бацькі. У выніку ўнія з ВКЛ спыніла існаваньне.
 
* [[Аляксандар Казімеравіч]] ([[5 жніўня]] [[1461]], Кракаў — [[19 жніўня]] [[1506]]), 4-ы сын Казімера Ягайлавіча, стаўся вялікім князем літоўскім у 1492 г. і валадарыў да 1506 году. У [[1501]] г. заняў і польскі сталец пасьля сьмерці брата Яна І Ольбрахта (валадарыў да 1506 г.).
 
* [[Жыгімонт Стары]] (1 студзеня 1467, {{Артыкул у іншым разьдзеле|Казаніца||en|Kozienice}} — [[1 красавіка]] 1548, Кракаў), 5-ы сын Казімера Ягайлавіча, заняў літоўскі і польскі стальцы ў 1506 г. пасьля сьмерці брата Аляксандра Казімеравіча. У 1-ым шлюбе меў 2 дачок: {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ядвіга Баварская||en|Hedwig Jagiellon, Electress of Brandenburg}} ([[1513]]—[[1573]]), Ганна ([[1515]]—[[1520]]). У [[1517]] г. ажаніўся з [[Бона Сфорца|Бонай Сфорцай]] ([[1494]]—[[1557]]), дачкой мілянскага князя [[Джан Галеаца Сфорца|Джана Галеаца Сфорцы]], ад якой меў сына [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] (1520—[[1572]]) і 4 дачок. Другі сын Войцех Ольбрахт памёр у дзень народзінаў [[20 верасьня]] 1527 году. Тры з 4 дачок сталі каралевамі: [[Ізабэла Ягелонка|Ізабэла]] ([[1519]]—[[1559]]) — каралевай Вугоршчыны (з [[1539]] г.), [[Ганна Ягелонка|Ганна]] ([[1523]]—[[1596]]) — вялікай княгіняй літоўскай і каралевай Польшчы (з [[1576]] г.), [[Кацярына Ягелонка|Кацярына]] ([[1526]]—[[1583]]) — каралевай Швэцыі (з [[1569]] г.).
117 635

зьменаў