Сялянства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+пачатак
 
Радок 3:
[[Файл:Farmer plowing.jpg|значак|220пкс|Селянін на [[Ральля|ральлі]] (зямля [[Мэкленбург — Пярэдняя Памэранія]], [[Нямеччына]]; [[2004]] г.)]]
 
У {{Артыкул у іншым разьдзеле|Прамысловае грамадзтва|прамысловым грамадзтве|en|Industrial society}} ва ўмовах разьвітога [[Рынак|рынку]] зьяўляецца малалікім слоем (у [[1990-я]] гг. сельская гаспадарка забясьпечвала занятасьць 1,2% працаздольнага насельніцтва Брытаніі, 4% — [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]] і 6% — [[Нямеччына|Нямеччыны]]). Пры памяншэньні дзелі ў насельніцтве сялянства замяняе пераважна {{Артыкул у іншым разьдзеле|Натуральная гаспадарка|натуральнае|en|Subsistence economy}} (звычаёвае) гаспадараньне на чыста таварнае (фэрмэрскае, капіталістычнае), скіраванае выключна на збыт. У {{Артыкул у іншым разьдзеле|Разьвіцьцёвая краіна|разьвіцьцёвых краінах|en|Developing country}} найчасьцей складае большую частку {{Артыкул у іншым разьдзеле|Працоўная сіла|задзейнічанага ў гаспадарцы насельніцтва|en|Workforce}} (у 1990 гг.: [[Кенія]] — каля 80%, Індыя — 65%, Кітай — 60%). Пры распадзе пазямельнай [[Грамада|грамады]] яднае свае гаспадаркі пры дапамозе [[Каапэрацыя|каапэрацыі]]. У [[СССР]] каапэраваньне падмянялася прымусовай [[калектывізацыя]]й. У выніку {{Артыкул у іншым разьдзеле|Індустрыялізацыя|індустрыялізацыі|en|Industrialisation}} дзель сельскага насельніцтва СССР скарацілася да 34% на [[1987]] год<ref name="бэ"/>.
 
== Беларусь ==
Сялянства склалася ў Беларусі ў канцы 1-га — пачатку 2-га тысячагодзьдзя ад [[Божае Нараджэньне|нараджэньня Хрыстова]]. За часам [[фэадалізм]]у было адным з 2 асноўных станаў грамадзтва поруч з [[фэадал]]амі. У [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]], куды [[Беларусь]] уваходзіла з 13—14 стст.стагодзьдзяў, знаходзілася ў маёмасна-прававой залежнасьці ад [[урад]]у, [[Шляхта|шляхты]] і [[Царква|цэркваў]] у сувязі з карыстаньнем іх зямлёй за выкананьне павіннасьцяў ([[аброк]], [[пашчына]] і [[чынш]]). Цягам 15—16 стст.стагодзьдзяў замацаваньне {{Артыкул у іншым разьдзеле|Прыгоннае права|прыгоннага права|en|Serfdom}} ператварыла ў рознай ступені залежнае ад фэадалаў сялянства ([[айчызныя людзі]], [[дваровыя сяляне]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|закупы||uk|Закупи}}, [[каланыя]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|пахожыя людзі||ru|Похожие крестьяне}}) у адзіны прыгонны стан, які на справе апынуўся ва [[Уласнасьць|ўласнасьці]] фэадалаў. У апошняй чвэрці 18 ст. шляхта валодала 65% сялянскіх гаспадарак, урад — 24,6%, цэрквы — 10,4%<ref name="бэ"/>.
 
У [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], куды Беларусь увайшла ў выніку [[Падзелы Рэчы Паспалітай|трох падзелаў]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] ([[1772]]—[[1795]]), прыгоннае права скасавалі паводле [[Сялянская рэформа 1861 году|сялянскай рэформы 1861 году]]. У выніку пачалося маёмаснае расслаеньне сялянства на [[кулацтва]] і безьзямельных [[батрак]]оў. Паводле {{Артыкул у іншым разьдзеле|Перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 году|перапісу 1897 году|en|Russian Empire Census}}, дзель сельскага насельніцтва ў Беларусі склала 86,5% (5774 тыс.). Пасьля [[Кастрычніцкі пераварот 1917 году|Кастрычніцкага перавароту 1917 году]] [[Бальшавікі|бальшавіцкі]] ўрад разьмеркаваў ''частку'' адабранай у памешчыкаў зямлі сярод без- і малазямельнага сялянства. [[Калектывізацыя]] 1930 — пачатку 1950-х гг. суправаджалася {{Артыкул у іншым разьдзеле|Раскулачваньне|раскулачваньнем|en|Dekulakization}} (расьсяляньваньнем) і пазбавіла сялянства асабістай уласнасьці на зямлю. У выніку індустрыялізаваньня і [[Урбанізацыя|ўрбанізаваньня]] сельскае насельніцтва ([[калгас]]ьнікі і работнікі [[саўгас]]аў) пасьлядоўна скарачалася: [[1939]] г. — 7057 тыс. (79,2%), [[1959]] г. — 5575 тыс. (69,2%), [[1979]] г. — 4297 тыс. (44,9%), [[1999]] г. — 3084 тыс. (30,7%)<ref name="бэ"/>.