Беларусы ў Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, артаграфія
Радок 1:
[[Файл:Consulate General of the Republic of Belarus in Białystok.jpg|міні|300пкс|Генэральны кансулят Рэспублікі Беларусь у Беластоку]]
Згодна зь перапісам [[2002]], у [[Польшча|Польшчы]] пражывае 50 тысячаў [[Беларусы|беларусаў]], пераважна ў [[Падляскае ваяводзтва|Падляскім ваяводзтве]] (96,6%; найбольш у [[Беласток]]у — 7,5 тысячаў). У той самы час паводле падлікаў Пятра Эбэргарта ў [[1992]] годзе іх колькасьць складала 215 тысячаў чалавек, а згодна з Маркам Галушкам колькасьць беларусаў дасягае 230 тысячаў.
 
На думку польскага дасьледчыка К. Падляскага, напрыканцы 1980-х у Польшчы жыло ад 250 да 400 тысячаў беларусаў, паводле зьвестак [[Польская аўтакефальная праваслаўная царква|Польскае аўтакефальнае праваслаўнае царквы]] — 290 тысячаў (1/3 ейных вернікаў). Паводле ж статыстыкі выбараў у сойм у [[1989]] на Беласточчыне беларусы складалі 30% насельніцтва (206,8 тысячаў чалавек), у тым ліку ў [[Беласток]]у 25% (65,5 тыс. чал.), [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] і [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] па 65% (адпаведна 17,2 і 15,1 тысячаў чалавек). Паводле перапісу [[беларуская мова|беларускую мову]] ў штодзённных зносінах ужывае толькі 40,6 тысячаў чалавек.
 
Абароне правоў і інтарэсаў беларускае дыяспары ў Польшчы спрыяюць Дэклярацыя аб беларуска-польскіх адносінах ([[кастрычнік]] [[1990]]), пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі [[Беларусь|Беларусі]] й Міністэрствам народнае адукацыі Польшчы ([[сакавік]] [[1992]]), беларуска-польская Дамова аб добрасуседзтве й супрацоўніцтве ад [[23 чэрвеня]] [[1992]].
 
== Тэрыторыя найшчыльнейшага пражыцьцяпражываньня ==
Беларусы ёсьць аўтахтонным насельніцтвам [[Падляскае ваяводзтва|Падляскага ваяводзтва]], тэрыторыя якога была перададзеная ў [[1944]] [[Польшча|Польшчы]]. Беларусы афіцыйна пераважаюць колькасна ў чатырох гмінах ваяводзтва, адрозьніваючыся такім чынам ад іншых нацыянальных меншасьцяў Польшчы (апроч іх адно [[летувісы]] ствараюць абсалютную большасьць насельніцтва ў Пунскай гміне). У 12 гмінах ваяводзтва (у тым ліку ў гарадох [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] і [[Гайнаўка|Гайнаўцы]]) беларусы складаюць больш за 20% насельніцтва, што, згодна з законам ад [[6 студзеня]] [[2005]], дало ім права на ўжываньне двухмоўныхдзьвюхмоўных назоваў геаграфічных аб’ектаў і выкарыстаньне [[Беларуская мова|беларускае мовы]] ў кантактах з урадам. [[21 чэрвеня]] [[2007]] беларуская мова стала афіцыйнай у [[Гайнаўка|Гайнаўцы]]. Адпаведную ўхвалу на ўнёсак Беларуска-народнай фракцыі прыняла гарадзкая Рада.<ref>''Hajnówka:'' Obsłużą po polsku i białorusku Gazeta Współczesna 22.06.2007 [http://www.bialorus.pl/index.php?pokaz=archiwum&&Rozdzial=archiwum&&strona=169&&wybrane=13827]</ref>
 
{| border="1" cellpadding="4" cellspacing="0" style="margin: 1em 1em 1em 0; background: #f9f9f9; border: 1px #aaa solid; border-collapse: collapse; font-size: 95%;"
Радок 70:
У выніку [[Люблінская унія|Люблінскае вуніі]] [[1569]] беларусы й палякі амаль да канца XVIII ст. апынуліся ў складзе аднае дзяржавы — [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітае]]. Пасьля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў Рэчы Паспалітае]] пэўная колькасьць беларусаў жыла на этнічна польскіх землях у складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскае імпэрыі]]. Паводле перапісу [[1897]] у [[Прывісьлінскі край|Прывісьлінскім краі]] беларусы складалі 6,7% насельніцтва (каля 30 тыс. чал.), найбольш у [[Сувалкаўская губэрня|Сувалкаўскай]] (27 525 чал.) і [[Варшаўская губэрня|Варшаўскай]] (1354 чал.) губэрнях.
 
Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]], калі польская дзяржава была адноўлена, на ейных землях засталася частка этнічных беларусаў. У складзе Польшчы неўзабаве апынулася вялікая частка этнічна беларускіх земляў (г. зв. [[Заходняя Беларусь]]), што ўвайшлі ў склад [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага]], [[Палескае ваяводзтва|Палескага]], [[Наваградзкае ваяводзтва (1919—1939)|Наваградзкага]], [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкага ваяводзтваў]]. Паводле падлікаў статыстычных ворганаўорганаў [[СССР]] у Польшчы жыло 3250 тыс. чал. У [[верасень|верасьні]] [[1939]] беларускія землі Польшчы ўвайшлі ў склад СССР. У часе [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] беларусы служылі ў Войску Польскім, удзельнічалі ў абарончых баёх у [[1939]], уваходзілі ў склад [[Армія Андэрса|Арміі Андэрса]], [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]] і [[Армія Людова|Арміі Людовай]].
 
Напрыканцы Другое сусьветнае вайны паводле [[Савецка-польскія пагадненьні|савецка-польскіх пагадненьняў]] пра мяжу ад [[26 ліпеня]] [[1944]] і [[16 жніўня]] [[1945]] улады СССР перадалі Польшчы з складу [[БССР]] 17 раёнаў [[Беластоцкая вобласьць|Беластоцкае]] й 3 раёны [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскае вобласьцяў]], населеныя пераважна беларусамі. У часе дэмаркацыі мяжы паміж БССР і Польшчай і ўзаемнае рэпатрыяцыі насельніцтваа зь Беларусі ў Польшчу (пераважна на Беласточчыну) у [[1944]]—[[1948]] пераехалі больш за 270 тыс. чалавек (беларусы-каталікі дэкляравалі сябе палякамі). Праз тэрор польскага нацыяналістычнага падпольля, неспрыяльнае эканамічнае становішча на Беласточчыне частка беларусаў пасялілася ў Альштынскім краі, [[Польскае Памор'е|Памор’і]] (раёны [[Гданьск]]у й [[Шчэцін]]у), [[Варшава|Варшаве]], [[Кракаў|Кракаве]], [[Торунь|Торуні]] й інш. гарадох.
Радок 106:
== Глядзіце таксама ==
* [[Падляскія дыялекты]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.sledzikuj.pl/ Агляд гаворак поўначы Падляшша]
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.sledzikuj.pl/ Агляд гаворак поўначы Падляшша]
 
{{Беларусы замежжа}}
 
[[Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы| ]]
[[Катэгорыя:Польшча]]