Тыраспаль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён, афармленьне
дапаўненьне
Радок 72:
|Колер = {{Колер|Малдова}}
}}
'''Тыраспаль''' ({{мова-ro|Tiraspol}}, {{мова-uk|Тирасполь}}, {{мова-ru|Тирасполь}})  — горад у [[Малдова|Малдове]] на рацэ [[Днестар]], сталіца непрызнанай [[Прыднястроўе|Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі]], яе палітычны, эканамічны, культурны, адукацыйны цэнтар. Самы буйны горад у ПМР, колькасьць насельніцтва каля 159,2 тыс. чалавек ([[2004]]).
 
== Гістарычны агляд ==
Радок 79:
У вайне [[1789]]—[[1791]] гадоў войскамі пад камандаваньнем [[Аляксандар Сувораў|Суворава]] былі дасягнутыя бліскучыя перамогі. Завершылася вайна [[Яскі трактат|Яскім трактатам]] «Аб міры і сяброўстве», па якім да [[Расея|Расеі]] адыйшлі землі паміж Бугам і [[Днестар|Днястром]], у тым ліку і цяперашнія раёны левабярэжнага [[Днестар|Днястра]]. Для аховы новай заходняй мяжы дзяржавы ў [[1792]] годзе было вырашана стварыць Днястроўскую ўмацаваную лінію. Тыраспальская крэпасьць была закладзеная пры асабістым удзеле [[Аляксандар Сувораў|Суворава]] 22 чэрвеня ([[6 ліпеня]]) [[1793]] году. На ўсход ад крэпасьці ўзьнікла прадмесьце, якое з [[1795]] году становіцца горадам і цэнтрам аднайменнага павету.
 
У [[1835]] годзе крэпасьць ліквідуецца, а горад, як эканамічная адзінка працягвае разьвівацца ў якасьці гандлёвага і прамысловага цэнтра. Тыраспаль  — першы з гарадоў краю, які быў зьвязаны чыгуначная лініяй з [[Адэса]]й і яе портам у [[1867]] годзе. Усяго напрыканцы ХІХ стагодзьдзя ў Тыраспалі налічвалася больш за 100 буйных і дробных прадпрыемстваў, якія выпускалі прадукцыі на 400 тысяч рублёў. Значная частка вырабленага рэалізоўвалася на трох буйнейшых кірмашах  — Срэдапостным, Узьнясенскім і Пакроўскім.
 
Пасьля [[1917]] году горад уключаны ў склад Украіны. З [[1929]] па [[1940]] гады Тыраспаль зьяўляўся сталіцай Малдаўскай Аўтаномнай ССР. Пасьля далучэньня да СССР [[Бэсарабія|Бэсарабіі]] і ўтварэньня Малдаўскай ССР, сталіца была перанесеная ў [[Кішынёў]].
 
[[2 верасьня]] [[1990]] году пасьля абвяшчэньня [[Прыднястроўе|Прыднястроўя]] стаў яго сталіцай. Насельніцтва сягала 203000 чалавек у 1992 годзе, але з таго часу яно паступова памяншаецца. Паводле перапісу 2004 году, у Тыраспалі жылі 158069 чалавек<ref>{{спасылка|url=http://pridnestrovie.net/2004census.html|загаловак=2004 Census: PMR urban, multilingual, multicultural|копія=http://web.archive.org/web/20070217072904/http://www.pridnestrovie.net/2004census.html}}</ref>.
 
== Сучасны стан ==
Сёньня Тыраспаль зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам рэгіёну. Найбольш буйныя прадпрыемствы «Літмаш», «Электрамаш», «Малдавізаліт», «Тыратэкс», «Квінт», завод мэталічных вырабаў. У Тыраспалі знаходзіцца аэрапорт. У горадзе разьвітая сетка грамадзкага транспарту, якая ўключае аўтобусныя і тралейбусныя маршруты.
 
У горадзе разьмешчаны [[Прыднястроўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Прыднястроўскі ўнівэрсытэт]], шэраг установаў сярэдняй прафэсійный адукацыі. Знаходзіцца звыш за 60 [[помнік]]аў гісторыі, архітэктуры, манумэнтальнага мастацтва, а таксама памятных месцаў. Усталяваныя помнікі фэльдмаршалу [[Міхаіл Кутузаў|М. І. Міхаілу Кутузаву]], акадэміку Н. Д. [[Мікалай Зялінскі|Мікалаю Зялінскаму]], дзекабрысту В. Ф. [[Уладзімер Раеўскі|Уладзімеру Раеўскаму]], рэвалюцыянэру П. [[Павал Ткачэнка|Паўлу Ткачэнку]], камбрыгу Г. І. [[Грыгорый Катоўскі|Грыгорыю Катоўскаму]], касманаўту [[Юры Гагарын|Ю. А. Юрыю Гагарыну]], паэтам [[Аляксандар Пушкін|А. С. Аляксандру Пушкіну]] і [[Тарас Шаўчэнка|Т. Р. Тарасу Шаўчэнку]], а таксама [[Уладзімер Ленін|У. І. Уладзімеру Леніну]], [[Міхаіл Фрунзэ|М. В. Міхаілу Фрунзэ]], [[Сяргей Кіраў|С. М. Сяргею Кіраву]] і іншым. Візытнай карткай Тыраспалю стаў усталяваны ў [[1979]] годзе 9-мэтровы помнік заснавальніку гораду [[Аляксандар Сувораў|А. В. Аляксандру Сувораву]].
 
Сярод помнікаў архітэктуры можна адзначыць будынкі: тэатру ([[1936]]), першай ў Малдове навучальнай установы ([[1930]]), зямской бальніцы (ХIХ ст.), дваранскага сходу (ХIХ ст.) і інш. Пасьля [[Прыднястроўскі кафлікт|вайны]] [[1992]] году зьявіліся помнік загінуўшым абаронцам [[Прыднястроўе|Прыднястроўя]], а тасама памятная стэла на Алеі Славы.
 
Нацыянальны склад насельніцтва [[2004]]: расейцы  — 41,6%, украінцы  — 33%, малдаване  — 15,2%.
 
== Герб Тыраспалю ==
Герб гораду ўяўляе сабой шчыт, у верхняй частцы якога на фоне крэпасной сьцяны, у залатым полі год, у якім быў заснаваны горад  — [[1792]]. У ніжняй частцы дыяганальна зь левага верхняга кута праходзяць «хвалі [[Днестар|Днястра]]» блакітнага колеру. У правай частцы шчыта на чырвоным фоне  — залатая выява шэсьцярні. У левай частцы на зялёным фоне  — залатая выява грозьдзі вінаграда. Колеры фону зьяўляюцца колерамі дзяржаўнага сьцяга [[Прыднястроўе|Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі]].
 
== Выбітныя асобы ==
* [[Мікалай Зялінскі]] — расейскі і савецкі хімік-арганік, акадэмік Акадэміі Навук СССР
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==