Рэнтгенаўскае выпраменьваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 8:
Паводле мэханізму свайго ўзьнікненьня можна выдзеліць два тыпы рэнтгенаўскага выпраменьваньня — характарыстычнае і тармазное. Характарыстычнае ўзьнікае ў [[атам]]ах пры запаўненьні ўнутраных электронных узроўняў [[электрон]]амі з большай энэргіяй. Пры гэтым выпрамяняецца квант выпраменьваньня, энэргія якога роўная рознасьці энэргій канечнага узроўню і першапачатковага, на якім знаходзіўся электрон. Для кожнага элемэнта такая рознасьць свая, таму па ёй можна зрабіць выснову, якое рэчыва зьяўляецца крыніцай рэнтгенаўскага выпраменьваньня і такім чынам характарызаваць яго. Адсюль і бярэцца назва «характарыстычнае выпраменьване» (ад {{мова-en|characteristic X-ray radiation|скарочана}})<ref>R Nave. [http://hyperphysics.phy-astr.gsu.edu/hbase/quantum/xrayc.html X-rays.] HyperPhysics</ref>. Другі тып выпраменьваньня ўзьнікае пры тармажэньні ў рэчыве зараджаных часьціц (часьцей за ўсё маюцца на ўвазе электроны). У ангельскай літаратуры замацавалася нямецкае слова для абазначэньня тармазнога выпраменьваньня — {{мова-en|bremssrahlung|скарочана}}. Энэргетычны спэктар характарыстычнага выпраменьваньня — лінейчаты, тармазнога — непарыўны.
 
Сёньня рэнтгенаўскае выпраменьваньне выкарысатоўваецца ў [[рэнтгеналёгія|рэнтгеналёгіі]] для дасьледаваньня унутранай будовы цела чалавека з мэтай выяўленьня [[пералом]]аў, розных унутраных хваробаў ([[тубэркулёз]]у, [[Рак (захворваньне)|раку]]). Шырока распаўсюджанымі ў мэдыцынскай практыцы зьяўляюцца рэнтгенаўскія апараты і кампутарныя тамографы<ref>[http://www.fda.gov/Radiation-EmittingProducts/RadiationEmittingProductsandprocedures/medicalimaging/medicalx-rays/default.htm Medical X-ray Imaging] Food and Drug Administration</ref>, якія выкарыстоўваюць у якасьці крыніцы выпраменьваньня рэнтгенаўскую трубку. Рэнтгенаўскае выпраменьнваньне выкарыстоўваецца з-за сваёй вялікай пранікальнай здольнасьці. Паколькі яно пранікае скрозь чалавека, яго можна зарэгістраваць, напрыклад, з дапамогай рэнтгенаўскай стужкі. З-за таго, што рэнтгенаўскае выпраменьваньне па-рознаму паглынаецца [[Косьць|касьцямі]] і мяккімі тканінамі чалавека ([[цягліцы|цягліцамі]], [[лёгкія|лёгкімі]]), на рэнтгенаўскай стужцы будзе бачная выява ўнутранай будовы цела чалавека.
 
Паколькі рэнгенаўскае выпраменьваньне зьяўляецца іянізавальным, ягонае ўзьдзеяньне можа быць шкодным для чалавека, які знаходзіцца непасрэдна каля крыніцы такога выпраменьваньня. Для недапушчэньня гэтай шкоды звычайна ўжываюцца тыя ж мэтады абароны ад іянізавальнага выпраменьваньня, што і ў выпадку гама-выпраменьваньня — абарона з дапамогай экранаў з цяжкіх матэрыялаў (напрыклад, [[сьвінец]])<ref>[http://www.healthofchildren.com/U-Z/X-Rays.html X Rays — Definition, Purpose, Description, Risks] Encyclopedia of Children’s Health</ref>.
 
Рэнтгенаўская астраномія — разьдзел назіральнай астраноміі, які заключаецца ў рэгістрацыі рэнтгенаўскага выпраменьваньня [[Астранамічны аб’ект|касьмічных целаў]], напрыклад, [[Сонца]] і галяктык. Рэнтгенаўскае выпраменьване з-за межаў зямлі часткова паглынаецца [[атмасфэра]]й, таму для рэнтгенаўскай астраноміі выкарыстоўваюцца альбо касьмічныя апараты, альбо паветраныя балёнікі, якія падымаюцца ў высокія слаі атмасфэры Зямлі<ref>[https://www-xray.ast.cam.ac.uk/xray_introduction/History.html Introduction to X-ray Astronomy] the Institute of Astronomy X-Ray Group</ref>.