Рэнтгенаўскае выпраменьваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
дапаўненьне
Радок 1:
[[Файл:X-ray by Wilhelm Röntgen of Albert von Kölliker's hand - 18960123-02.jpg|thumb|Зробленая Вільгельмам Рэнтгенам фатаграфія ([[рэнтгенаграфія|рэнтгенаграма]]) ручыцы [[Альбэрт Кёлікер|Альбэрта Кёлікера]].]]
'''Рэнтгенаўскае выпраменьваньне''' — адзін зь відаў [[электрамагнітнае выпраменьваньне|электрамагнітнага выпраменьваньня]]. [[Энэргія]] [[фатон]]аў такога выпраменьваньня на шкале электрамагнітных хваляў ляжыць паміж [[ультрафіялетавае выпраменьваньне|ультрафіялетавым]] і [[гама-выпраменьваньне]]м. [[Даўжыня хвалі]] рэнтгенаўскага выпраменьваньня складае ад 0,01 да {{nowrap|10 {{м|нана|н}}}} (10<sup>−2</sup>—10³ [[ангстрэм|Å]]), што адпавядае [[частасьць|частасьці]] ў межах ад 30 [[Гэрц (адзінка вымярэньня)|пэтагэрц]] да 30 [[Гэрц (адзінка вымярэньня)|экзагэрц]] (3×10<sup>16</sup> Гц — 3×10<sup>19</sup> Гц) і энэргіі ад 100 [[электронвольт|эВ]] да 100 [[электронвольт|кэВ]].
 
Рэнтгенаўскія хвалі з энэргіяй да 10 [[электронвольт|кэВ]] называюць «мяккім выпраменьваньнем», хвалі з большай энэргіяй — «жорсткім» — паводле іх пранікальнай здольнасьці<ref>{{артыкул|аўтары=Holman, Gordon; Benedict, Sarah|дата публікацыі=1996-09-23|загаловак=Hard X-Rays|выданьне=Solar Flare Theory Educational Web Pages|выдавецтва=[[Цэнтар касьмічных палётаў імя Годарда|Goddard Space Flight Center]]|мова=en|url=http://hesperia.gsfc.nasa.gov/sftheory/xray.htm}}</ref>.
 
[[Вільгельм Конрад Рэнтген|Вільгельм Рэнтген]], агульна прызнаны адкрывальнік рэнтгенаўскага выпраменьваньня, назваў яго X-промнямі (вымаўляецца «ікс-промні»), каб абазначыць ''невядомы'' тып радыяцыі<ref>Novelline, Robert. ''Squire’s Fundamentals of Radiology''. Harvard University Press. 5th edition. 1997. ISBN 0-674-83339-2.</ref>.
 
Паводле мэханізму свайго ўзьнікненьня можна выдзеліць два тыпы рэнтгенаўскага выпраменьваньня — характарыстычнае і тармазное. Характарыстычнае ўзьнікае ў [[атам]]ах пры запаўненьні ўнутраных электронных узроўняў [[электрон]]амі з большай энэргіяй. Пры гэтым выпрамяняецца квант выпраменьваньня, энэргія якога роўная рознасьці энэргій канечнага узроўню і першапачатковага, на якім знаходзіўся электрон. Для кожнага элемэнта такая рознасьць свая, таму па ёй можна зрабіць выснову, якое рэчыва зьяўляецца крыніцай рэнтгенаўскага выпраменьваньня ціі такім чынам характарызаваць яго. Адсюль і бярэцца назва «характарыстычнае выпраменьване» (ад {{мова-en|characteristic X-ray radiation|скарочана}})<ref>R Nave. [http://hyperphysics.phy-astr.gsu.edu/hbase/quantum/xrayc.html X-rays.] HyperPhysics</ref>. Другі тып выпраменьваньня ўзьнікае пры тармажэньні ў рэчыве зараджаных часьціц (часьцей за ўсё маюцца на ўвазе электроны). У ангельскай літаратуры замацавалася нямецкае слова для абазначэньня тармазнога выпраменьваньня — {{мова-en|bremssrahlung|скарочана}}. Энэргетычны спэктар характарыстычнага выпраменьваньня — лінейчаты, тармазнога — непарыўны.
 
Сёньня рэнтгенаўскае выпраменьваньне выкарысатоўваецца ў [[рэнтгеналёгія|рэнтгеналёгіі]] для дасьледаваньня унутранай будовы цела чалавека з мэтай выяўленьня [[пералом]]аў, розных унутраных хваробаў ([[тубэркулёз]]у, [[Рак (захворваньне)|раку]]). Шырока распаўсюджанымі ў мэдыцынскай практыцы зьяўляюцца рэнтгенаўскія апараты і кампутарныя тамографы<ref>[http://www.fda.gov/Radiation-EmittingProducts/RadiationEmittingProductsandprocedures/medicalimaging/medicalx-rays/default.htm Medical X-ray Imaging] Food and Drug Administration</ref>, якія выкарыстоўваюць у якасьці крыніцы выпраменьваньня рэнтгенаўскую трубку.