Розьніца паміж вэрсіямі «Гарадная»

814 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
(Спасылкі, цытаты, удакладненьні)
У 1527—1592 Гарадное не існавала, што ўскосна пацьвярджаюць падрабязныя апісаньні Пінскага павету, складзеныя ў 1550—1560-х пінскімі старастамі [[Станіслаў Хвальчэўскі|Станіславам Хвальчэўскім]] і [[Лаўрын Война|Лаўрынам Войнам]], а таксама мсьцібогаўскім старастам [[Рыгор Валовіч (?—1577)|Рыгорам Валовічам]]. На месцы Гарадное адзначаецца ўрочышча Гарадышча (цяпер Замкавішча) на востраве Гарадным пасярод балота [[Марочнае|Марочнага]].
 
[[30 студзеня]] [[1592]] року пісар Пінскага замку [[Флярыян Маркоўскі]] заснаваў новае паселішча. Падзея апісаная ў лісьце вялікага князя і караля Жыґімонта Вазы да пінскага маршалка Пятра Дастаеўскага: «...''то пак дэй в року прошлом тысэча пітсот дэвятьдэсят втором, місяца гэнвара трыдцатого дня пысар вэрносты твоее замку волосты Пінское Флёрыян Марковскі нэ вэдаты еслы за росказанем вэрносты твоее альбо сам свавольнэ собравшы нэмало подданых нашых волосты Пінское староства вэрносты твоее з розных сэл, а мэновытэ: з сэла Нэчатова, з сэла Жовкіня, з сэла Ласіцка і з іншых сэл...''<ref>Vilniaus universiteto bibliotekos katalogas, Šifras: F5-F114-30855. Zygmunt Tretij Boźeju Myłostiu Korol Polski, Wełyki Kniaz Litows. ...</ref>''».'' Напярэдадні новага заснаваньня прывілеем [[11 чэрвеня]] [[1579]]<ref name="Цітоў">Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў. Менск, 1998. С. 144.</ref> [[Стэфан Баторы|Сьцяпан Батура]] надаў Гарадной [[Магдэбурскае права]], якое было ўзноўленае [[Міхал Вішнявецкі|Міхалам Вішнявецкім]] [[5 лістапада]] [[1670]], пацьверджанае канфірмацыйнымі прывілеямі вялікіх князёў літоўскіх [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]] 1 сакавіка [[1677]], [[Аўгуст Сас|Аўгуста Саса]] 4 студзеня [[1759]]<ref>Стрэнкоўскі С.П. Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец XIV-XVIII ст.), частка II. Мінскб 2013. С. 70.</ref> і [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]] [[30 сьнежня]] [[1773]]<ref name=":0">Валер Кісель. Мястэчка Гарадная: ад майдэборыі да сельсавету // ARCHE Пачатак. №4, 2013. С. 308-309311.</ref>.
 
У [[1648]] падчас [[Паўстаньне Хмяльніцкага|паўстаньня Хмяльніцкага]] частка гарадэнцаў далучаецца да казацкага [[Антон Нябаба|палкоўніка Нябабы]]<ref name="ReferenceA">Horodna // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1}} S. 138.</ref>. Войскі [[Януш Радзівіл|Януша Радзівіла]] пакаралі<ref>Бантышъ-Каменскій Д.Н. Исторія Малой Россіи. Ч. 1. Москва, 1830. С. 273.</ref> паказачаных мяшчан у часе маршу з [[Нобель|Нобелю]] на [[Тураў]] у лютым [[1649]]<ref>Бярнацкі В. Паўстаньне Хмяльніцкага. Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648-1649 гг. // ARCHE Пачатак, 2008, №1-2. С. 109.</ref>. У [[1654|1653]] Гарадная зноў зьнішчаецца татарамі, пра што сьведчыць гарадэнскі войт Самойла Васьковіч у прысязе, складзенай [[9 верасьня]] [[1654]] <ref name=":0" />. У палон выведзена каля 700 жыхароў<ref name="ReferenceB">Гарадная // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 476.</ref>, у полымі гінуць дакумэнты Магдэбурскага права, пра што згадваецца ў прывілеі [[1792]] року<ref name="НГАБ2">НГАБ. Ф. КМФ-18, воп. 1, спр. 556, арк. 145-149.</ref>. У 1664—1665 у мястэчку Гарадной [[Кігіраўскае войтаўства|Кігіраўскага войтаўства]] [[Пінскі павет|Пінскага павету]] на пастоі разьмяшчаўся драґунскі полк Кальштына<ref>Акты издаваемые Виленскою коммисіею для разбора древних актовъ. Т. 34. Вильна, 1909. С. 378-380.</ref>.
Паводле інвэнтару [[1747]] року ў мястэчку Гарадной 8 вуліцаў (Высацкая, Падлеская, Карпілаўка, Ад возера, Жаўкінская, Астроўская, Красная і Гарадэнская), квадратны Рынак са старою царквою. 147 гаспадароў жылі на 160 заселеных пляцах, яны валодалі 48 валокамі зямлі, мелі 71 вала, 17 коней, 119 агародаў, 889 засьцянковых маргоў. Акрамя таго, у мястэчку пуставала 40 пляцаў, 58 валок, 31 агарод, 149 маргоў. На войта Людвіка Даманскага і царкву былі зарэзэрваваныя 20 пляцаў і 13 валок<ref>НГАБ. Ф. 27, воп. 6, спр. 54, арк. 140зв.</ref>. Паводле люстратарскага інвэнтару 1765 року мяшчане Гарадное валодалі 184 пляцамі, 64 валокамі, 165 агародамі, 1062 маргамі<ref name="НГАБ">[[НГАБ]]. Ф. 120, воп. 1, спр. 2921, арк. 3-23зв.</ref>.
 
У [[1776]] року Гарадную, як і ўсе мястэчкі Вялікага княства Літоўскага, пазбавілі Магдэбурскага права. Уладальнік [[Пінская эканомія|Пінскае эканоміі]] [[Міхал Казімір Агінскі]] і адміністратар эканоміі пінскі падстараста [[Мацей Бутрымовіч]] сталі змушаць гарадэнцаў да адпрацоўкі паншчыны і іншых павіннасьцяў звыш інвэнтару [[1765]]. Гарадэнцы адмовіліся падпарадкоўвацца ды ігнаравалі новыя патрабаваньні. Выбарныя мяшчане наведалі ў [[1784]] Варшаву, дзе выхадайнічалі ў караля Панятоўскага аберагальны ліст. Таксама гарадэнцы распачалі цяжбу ў [[Літоўская асэсорыя|Літоўскай асэсорыі]] супраць Агінскага і Бутрымовіча, якая ў [[1790]] року спынілася з прычыны вайсковае інтэрвэнцыі Расеі. У [[1789]] другі люстратарскі інвэнтар Гарадное з парады М. Бутрымовіча быў складзены, не выяжджаючы ў мястэчка. Паводле яго падаткі вырасьлі ў 5 разоў у параўнаньні з [[1747]] рокам. Гарадэнцы адмовіліся выконваць новы інвэнтар, запісаўшы пратэст у Пінскім земскім судзе<ref name="НГАБ:0" />.
 
[[Закон пра месты]] [[18 красавіка]] і [[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|Канстытуцыя 3 траўня 1791 року]], якія ўраўновалі ў правох мяшчан Рэчы Паспалітае са шляхтаю, і прывілей аднаўленьня [[Магдэбурскае права|Магдэбурскага права]] [[17 сакавіка]] [[1792]] року давалі надзею на сканчэньне прэтэнзіяў з боку магнатаў. У гэтым прывілеі герб Гарадное апісаны ў выглядзе лася, які мае залатыя рогі<ref name="НГАБ2:0" />.
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Гарадная апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. Мяшчане працягвалі змагацца за сваю зямлю і за свае вольнасьці ў судах. 17 траўня 1799 Валынскі задворны суд прызначыў выязны Камісарскі суд, які распачаўся беспасярэдне ў Гарадной. У 2-йвыніку паловеколькігадовага [[XIXпрацэсу стагодзьдзе|XIX1 сткрасавіка 1803 року суд вызначыў аддаць урадлівыя землі гарадэнцаў суседзкім абшарнікам (Бутрымовічам, Валконскім, Філацьевым).]] уАднак мястэчкумяшчанам, былодзякуючы 236захаваным будынкаўімі ранейшым каралеўскім прывілеям, набыла захаваная асабістая свабода.<ref name=":0" /> Гэтыя акалічнасьці і зрабілі ганчарства асноўнаю крыніцай існаваньня мяшчан. Гарадная стала называцца прывілеяваным (казённым) мястэчкам Пінскага [[1909]] —павету 1330Менскае двароўгубэрні.
 
Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) Гарадная апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], сьпярша ў [[Лунінецкі павет|Лунінецкім павеце]], а з [[1 студзеня]] [[1923]] году — у [[Столінскі павет|Столінскім павеце]] [[Палескае ваяводзтва|Палескага ваяводзтва]]. У [[1924]] і [[1925]] сюды перасялілася каля 200 радзінаў з [[Галіччына|Галіччыны]]. Перасяленцы стварылі асобнае паселішча хутарскога тыпу (мела назву «Калёнія») і адрадзілі грэка-каталіцкую парафію. Неўзабаве ім перадалі будынак драўлянай царквы, першае набажэнства ў якім адбылося [[5 студзеня]] [[1928]]<ref>Анастасія Ільіна. [http://brama.brestregion.com/nomer22/artic18.shtml Служэнне а. Івана Тыляўскага] // «Гістарычная брама» № 1 (22), 2004.</ref>.
== Насельніцтва ==
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1880]] — 1012 чал.<ref name="ReferenceA"/>; [[1897]] — 2291 чал.<ref>Населенныя места Россійской имперіи в 500 и более жителей с указаніемъ всего налічнаго в нихъ населенія и числа жителей преобладающихъ вероисповеданій по даннымъ всеобщей переписи населенія 1897 г. Санкт-Петербургъ, 1905. С. 105.</ref>
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1909]] — 6278 чал.<ref>Список населенных мест Минской губернии. Сост. Ярмолович В.С. Минск, 1909. С. 43</ref>; [[1921]] — 2597 чал.<ref>Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Województwo Poleskie. T. VIII. Warszawa, 1924. S. 34.</ref>; [[1939]] — 3874 чал.<ref name="Гарады і вёскі">{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|4-2к}} С. 575.</ref>; [[1941]] (перад вайною) — 1820 чал.<ref>Памяць. Столінскі раён. Мінск, 2003. С. 609</ref>; [[1959]] — 1540 чал.<ref name="Гарады і вёскі" />; [[1970]] — 1965 чал.<ref>Гарадная // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 477.</ref>; [[1993]] — 1587 чал.<ref name="ReferenceB"/>
* '''[[XXI стагодзьдзе]]''': [[2009]] — 1038 чал.<ref>Городная // Регионы Беларуси. Т.1. Брестская область. Кн.2. Минск, 2010</ref>
 
11

зьменаў