Конрад Валенрод (паэма): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
→‎Сюжэт: пунктуацыя
Радок 4:
 
== Сюжэт ==
Пры нападзе на літоўскую вёску немцы, сярод іншых выкрадаюць хлопчыка Альфа. Хлопца прымае да сабе і выхоўвае, як роднага сына, сам Вялікі магістар [[Вінрых фон Кніпродэ|Вінрых]]. Нягледзячы на добрае абыходжаньне з боку немцаў, хлопец, зьнешне скарыўшыся, употай трымае нянавісьць да Ордэну, захоўваючы гарачую любоў да зьнявечанай Радзімы, якую падаграе палонны літоўскі пясьняр, які нагадвае яму, што Альф павінен спачатку даведацца ад немцаў усё, а затым выкарыстаць веды супраць іх: «адзінай зброяйзброяю нявольнікаў ёсьць здрада». У першай жа сутычцы зь літоўцамі, у якой Альф бярэ ўдзел, ён пераходзіць на бок літоўцаў і дапамагае ім перамагчы. За ўдзел у бітве, ягоную адвагу і здольнасьць камандаваць у баі, літоўскі князь [[Кейстут]] аддае Альфу сваю дачку Альдону.
 
[[File:Конрад Валенрод (паэма).jpg|міні|зьлева|250пкс|Першае выданьне Конрада Валенрода, [[Пецярбург]] ([[1828]])]]
 
Тым ня менш, вайна працягваецца, Літва пакутуе ўсё больш і больш. Альф наведвае Ерусалім, пазьней выдае сабе за загінуўшагазагінулага ў Сьвятой Зямлі пры невядомых абставінах графа [[Конрад Валенрод|Конрада Валенрода]]. Стары пясьняр падарожнічае зь ім у вобразе старога манаха Гальбана. Альф-Валенрод у сутычках з маўрамі і на рыцарскіх турнірах здабывае сабе вялікую славу. Па прыбыцьці ў ордэнскія ўладаньні, рэзыдэнцыю Вялікіх магістраў, крэпасьць [[Марыенбург]] Альф удзельнічае ў выбарах новага Вялікага магістра, дзе яго абіраюць пад імем слыннага і шляхетнага Конрада Валенрода.
 
Між тым, Альдона ўвесь гэты час праводзіла ў манастыры ў вежы недалёк ад Марыенбургу. Пасьля вяртаньня і абраньня Альф-Валенрод часта наведвае яе ноччу і гаворыць зь ёй пад вокнамі вежы. Між тым, пад ціскам з боку братоў-рыцараў Ордэну распачынаецца новая вайна зь Літвой. Падчас галоўнай бітвы Валенрод першым уцякае з поля бою, падстаўляючы нямецкае войска, якое прайграе бітву. Ацалелыя войскі церпяць ад голаду, бо іхныя запасы зьнішчаны літоўцамі. Нарэшце, наступае холад. Валенрод не клапоціцца аб захаваньні рэшткаў сваёй арміі, шмат рыцараў гіне ад голаду і маразоў.
 
Валенрода падазраюць у здрадзе, але і ён больш ня хоча помсьціць. Лічачы што ён поўнасьцю выканаў сваю клятву Валенрод-Альф вырашае бегчы разам з Альдонай, але састарэлая Альдона ня хоча варушыць былыя адносіны і адмаўляе Альфу, жадаючы пакінуць усё так як ёсьць. Уначы да Валенрода прыходзяць змоўшчыкі, каб забіць яго, але той перш пасьпявае выпіць келіх з атрутаю. Даведаўшыся пра сьмерць Альфа ў сваёй вежы, ня вытрымаўшы гора памірае і Альдона.
 
== Пераклады на беларускую мову ==