Іва Андрыч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыя
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 5:
 
==Біяграфія==
Іва Андрыч нарадзіўся [[9 кастрычніка]] [[1892]] году ў [[Долац]]ы блізу [[Траўнік]]а ў [[Босьнія|Босьніі]], якая ў той час знаходзілася пад уладай [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыны]], ў [[харваты|харвацкай]] каталіцкай сям'і. Калі Іву было два гады, бацька памёр. Маці празпразь нястачу вымушаная была аддаць Іва на выхаваньне сваякам у [[Вышэград]], што на рацэ [[Дрына|Дрыне]], дзе ён і скончыў базавую школу. [[гімназія|Гімназію]] наведваў у [[Сараева|Сараеве]], пазьней вучыўся ва ўнівэрсытэтах у [[Загрэб]]е, [[Вена|Вене]], [[Кракаў|Кракаве]] і [[Грац]]ы. Праз сваю палітычную дзейнасьць быў арыштаваны [[Аўстра-Вугоршчына|аўстрыйскімі]] ўладамі ў часе [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] і адбываў пакараньне ў [[Марыбар]]ы і [[Добай|Добаі]]. Паміж [[Першая сусьветная вайна|І]] і [[Другая сусьветная вайна|ІІ]] сусьветнымі войнамі быў прадстаўніком [[Югаславія|Югаславіі]] ў [[Бэрлін]]е. Пасьля прыходу да ўлады [[нацызм|нацысты]] вяртаюць Іву Андрыча ў [[Белград]]. На працягу Другой сусьветнай вайны ён жыве ў Белградзе. За гэты час Андрыч ня выдаў ніводнага [[твор]]а, але напісаў свае найлепшыя [[раман]]ы.
Пасьля вайны Андрыч займае высокае становішча ў [[камунізм|Камуністычнай]] партыі Югаславіі. Пасьля сьмерці жонкі ў 1968 годзе ўсё меней друкуецца. У выніку хваробы памірае [[13 сакавіка]] [[1975]] году ў Белградзе.