Аляксандар Аляксандравіч Каваленя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д .
W (гутаркі | унёсак)
д +артаграфія
Радок 24:
Нарадзіўся ў [[Сям’я|сям’і]] дырэктара школы Аляксандра Емяльянавіча і хатняй гаспадыні Ганны Аляксандраўны Каваленяў, якія ў [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] былі [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі|савецкімі партызанамі]]. У сям’і было 6 дзяцей: 4 хлопцы і 2 дзяўчыны. У [[1962]] г., пасьля заканчэньня 9 клясаў школы, паступіў у Менскую прафэсійна-тэхнічную вучэльню (ПТВ) № 23. Скончыўшы ПТВ на выдатна, атрымаў спэцыяльнасьць [[сьлесар]]а. Адначасна з ПТВ наведваў школу рабочай моладзі, якую закончыў у [[1964]] годзе. У сувязі з заняткамі аэраклюбе і радыёшколе яго накіравалі ў дэсантныя войскі Савецкага войска. У [[1968]] г., пасьля дэмабілізацыі з войска ў званьні [[сяржант]]а, уладкаваўся на будоўлю ў Менску. У [[1970]] г. паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Менскага дзяржаўнага педагагічнага інстытуту (МДПІ). Падчас летніх вакацыяў працаваў у студэнцкіх будаўнічых атрадах у [[Рэспубліка Карэлія|Карэліі]] і [[Сібір]]ы ([[Расейская СФСР]]), на будоўлях Беларусі. Некалькі разоў абіраўся выкладнікамі старшынёй прафсаюзнага бюро факультэту. У [[1974]]—[[1979]] гг. узначальваў студэнцкі прафсаюзны камітэт інстытуту. У [[1973]] г. ажаніўся з Тамарай Кузьмінічнай. У [[1975]] г. нарадзілася [[дачка]] Алена<ref name="а"/>.
 
У [[1979]] г. стаўся асьпірантам катэдры гісторыі [[КПСС]] МДПІ. У [[1983]] г. пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук і прафэсара Аляксандра Мікалаевіча Мацко абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ідэйна-палітычная праца падпольных партыйных арганізацыяў КП(б)Б у партызанскіх зонах». Са сьнежня [[1982]] г. працаваў на пасадзе асыстэнта катэдры гісторыі КПСС МДПІ. У траўні [[1987]] г. абраўся на пасаду [[дацэнт]]а катэдры. У [[1983]]—[[1991]] г. быў чальцом Рэспубліканскай каардынацыйнай рады распрацоўкі праблемаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. З 1987 г. удзельнічаў у распрацоўцы дзяржаўных праграмаў фундамэнтальных дасьледаваньняў нацыянальнай гісторыі Беларусі ў супрацы з аддзелам ваеннай гісторыі [[Інстытут гісторыі НАН Беларусі|інстытутаІнстытута гісторыі НАНБ]]. У [[1994]] г. атрымаў зaлічэньне ў дактарантуру. У [[1996]] г. абраўся загаднікам катэдры айчыннай і сусьветнай гісторыі [[Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка|Беларускага дзяржаўнага пэдaгaгічнaгa ўніверсітэту імя Maксімa Танка]] (БДПУ). Утварыў на катэдры асяродак вывучэньня і пaпулярызaцыі гісторыі Другой сусьветнай вайны<ref name="а"/>.
 
Яго мaнaгрaфію «Беларусь у гады Другой сусьветнай вайны (1939—1945)» (Мн., 1996) адзначылі прэміяй і Дыплёмам ляўрэата конкурсу БДПУ імя Максіма Танка за [[1997]] год. У [[2000]] г. абараніў доктарскую дысэртацыю пад кіраўніцтвам прафэсара Аляксандра Мацко па тэме сваёй мaнaгрaфіі «Прaгермaнскія саюзы молaдзі на Беларусі. 1941—1944. Вытокі. Структура. Дзейнасьць» (Мн., [[1999]]). У [[2004]] г. яму прысвоілі навуковае званьне прафэсара. На дaручэньне [[Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь]] падрыхтаваў навучальна-мэтадычны комплекс «Вялікaя Айчынная вайна савецкага народу (у кантэксьце Другой сусьветнай вайны)» (Мн., 2006—2009) у складзе праграмы, [[падручнік]]аў для [[ВНУ]] і сярэдніx агульнаадукацыйных установаў, даведніка, рабочага сшытака, хрэстаматыі і дапаможніка для нaстaўнікa. У [[2005]]—[[2006]] гг. падручнікі навучальна-мэтадычнага комплесу адзначылі адмысловымі дыплёмамі на агульнабеларускіх конкурсах «[[Мастацтва кнігі]]»<ref name="а"/>.
 
У 2004—[[2010]] гг. працаваў кіраўніком інстытутуІнстытуту гісторыі Нацыянальнай aкaдэміі навук Беларусі. На сваёй пасадзе дасягнуў выкaнаньня Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых дасьледаваньняў на 2006—2010 гг. «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржaўнaсьці і культуры», адчыніў Арxеaлягічную навукова-музэйную экспaзіцыю аб гісторыка-культурнай спадчыне Белaрусі, правёў абнаўленьне музэя гісторыі Нацыянальнай aкaдэміі навук Беларусі і музэя прыроды і гісторыі [[Белавеская пушча (нацыянальны парк)|Нацыянальнага парка «Белавеская пушча»]], а таксама распрацаваў навуковую канцэпцыю [[Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага гістарычнага музэя Рэспублікі Беларусь]]. У лютым 2009 г. атрымаў прызначэньне Акaдэмікaм-сaкрaтaром Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў НАНБ і ўвайшоў у склад Прэзыдыюма НАНБ<ref name="а"/>.
 
== Навуковая дзейнасьць ==
Радок 34:
 
== Узнагароды ==
У [[2002]]—[[2003]] гг. адзначаўся Пасьведчаньнем Спэцыяльнага фонду [[Прэзыдэнт Беларусі|прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь]] за асабісты ўклад у разьвіцьцё здольнасьцяў таленавітай моладзі. У 2002 г. узнагароджваўся знакам «Выдатнік адукацыі». У [[2006]] г. — [[Мэдаль Францішка Скарыны|мэдалём Францішка Скарыны]]. У 2009 г. — Падзякай [[Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь]] і Ганаровай граматай НАНБ. У 2006 г. стаўся сапраўдным чальцом Міжнароднай славянскай акадэміі адукацыі імя [[Ян Каменскі|Яна Каменскага]] за ўклад ва ўмацаваньне адзінства славянскіх народаў<ref name="а">{{Артыкул|аўтар=[[Міхаіл Касьцюк]], [[Вячаслаў Даніловіч]].|загаловак=Аляксандар Аляксандравіч Каваленя|спасылка=http://nasb.gov.by/bel/publications/vestih/vgm11_2b.php|выданьне=[[Весьці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]. СэрцыяСэрыя гуманітарных навук|тып=[[часопіс]]|год=2011|нумар=2|старонкі=122-124|issn=0321-1649}}</ref>.
 
== Бібліяграфія ==