Апанас Цыхун: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
біяграфія
парушэньне аўтарскіх правоў: http://www.t-styl.info/by/118/history/13877/
Радок 12:
'''Апанас Пятровіч Цыхун''' ([[5 траўня]] [[1910]], [[Кунцаўшчына (Гарадзенскі раён)|Кунцаўшчына]] — [[10 сакавіка]] [[2005]], [[Горадня]]) — беларускі пэдагог, краязнаўца, літаратар. [[Заслужаны настаўнік Беларусі]].
 
Бацька [[Генадзь Цыхун|Генадзя Цыхуна]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў в. Кунцаўшчына Гродзенскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1927 – 1932 гг. вучыўся ў Гродзенскай настаўніцкай семінарыі. У ІІ сусветнай вайне прыняў удзел яшчэ ў 1939 годзе, абараняючы Варшаву ад нямецкіх захопнікаў. Пасля вайны скончыў Гродзенскі педінстытут. Працаваў завучам Лашанскай сямігадовай школы, дырэктарам Капцёўскай сямігадовай школы, настаўнікам СШ №2 г. Гродна, дырэктарам Каўбасінскай пачатковай і Батароўскай васьмігадовай школ, інспектарам аддзела народнай асветы Гродзенскага райвыканкама. З 1937 г. да канца жыцця пражываў у Гародні. Выхаваў трох сыноў. Займаючы розныя пасады, выгадаваў шмат сваіх паслядоўнікаў у галіне адукацыі, культуры. Атрымаў беларускія і замежныя ўзнагароды за ўдзел у вайне і мірны пасляваенны перыяд.
 
   Апанас Цыхун апрача сваёй асноўнай працы аддаваў шмат часу і ўвагі вывучэнню гісторыі і культуры, прапагандзе гісторыка-культурнай спадчыны Гродзеншчыны, збору твораў вуснай народнай творчасці, грамадскай дзейнасці. Ён уздоўж і ўпоперак абышоў і аб’ехаў Гродзенскі раён, усе яго населенныя пункты. Занатоўваў  цікавыя словы, пачутыя ад сваіх землякоў, якія адсутнічалі ў слоўніках, ці адрозніваліся ад літаратурных формаў.
 
   Цягам дзясяткаў гадоў ён вывучаў гэтае лексічнае багацце Гродзеншчыны і выдаў унікальны для Беларусі слоўнік “Скарбы народнай мовы” (1993), зборнік народных песень “Песні з народных глыбіняў” (2000). А.Цыхун даследаваў і прапагандаваў навуковую спадчыну акадэміка Я. Ф. Карскага: напісаў краязнаўча-біяграфічны нарыс “Акадэмік з вёскі Лаша”, сабраў матэрыялы і стварыў першы і адзіны ў СССР музей Я. Ф. Карскага на радзіме вучонага ў вёсцы Лаша, які на працягу амаль 30 гадоў наведалі каля тысячы наведвальнікаў. Пасля закрыцця школы і музея А.П. Цыхун быў каардынатарам і сябрам аргкамітэта па стварэнні музея акадэміка Я.Карскага ў гімназіі № 1 г. Гродна. Быў актыўным папулярызатарам роднай мовы і культуры. Цягам дваццаці гадоў ён узначальваў літаратурнае аб’яднанне пры газеце “Сельская новь”, быў укладальнікам зборніка “Легенды і балады Гродзеншчыны”. Ініцыятар усталявання помніка-валуна князю Давыду Гарадзенскаму і рэканструкцыі помніка роду Карскіх у Лашы.
 
  Напісаў выдатны верш “Родная мова”, які разам са сваім сябрам  заслужаным дзеячом культуры кампазітарам А. Шыдлоўскім быў дапрацаваны і пакладзены на музыку. Атрымаўся гімн беларускай мове, яго друкавалі ў СМІ.
 
   Ён ліставаўся з шырокавядомымі людзьмі: Васілём Быкавым і Янкам Брылём, нашчадкамі акадэміка Яўхіма Карскага, Нілам Гілевічам і сваім аднагодкам Барысам Кітам. Ён займаўся пчалярствам, добра граў на скрыпцы і меў добра пастаўлены голас. Ён умеў сябраваць з людзьмі розных нацыянальнасцяў і ўзростаў. Апошнія гады пастаяннымі ягонымі спадарожнікамі ў двары, на агародзе былі  сабачкі, яны заўсёды  радаваліся добраму госцю.   
 
   Апанас Цыхун – аўтар 6 кніг, шматлікіх артыкулаў і вершаў пра знакамітых гарадзенцаў розных нацыянальнасцяў і часоў: наркама асветы БССР А.В.Баліцкага, вучоных і дзеячаў культуры Ф.Скарыну, Я.Ф.Карскага, В.М. Кавалеўскага, М. Пачобута-Адляніцкага, І.С. Легатовіча, А.П. Зянкевіча, рэвалюцыянера-падпольшчыка  К. Рагачэўскага, генерала М.Ф. Грыгаровіча, В.Л. Гуліды, партызанку В.Соламаву і восем скідзельскіх герояў-падпольшчыкаў.
 
   10 сакавіка 2005 года перастала біцца сэрца  шчырага беларуса Апанаса Цыхуна. Гарадзенская зямля развіталася з адным з апошніх заходнебеларускіх інтэлігентаў узгадаваных традыцыйнай народнай культурай гэтых мясцін. Яго сябры і знаёмыя пастараліся, каб імя настаўніка і асветніка не было забыта на нашай зямлі.
 
   У Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я.Карскага захоўваецца фонд А.Цыхуна. У гімназіі №1 г.Гродна ў музеі Я.Карскага зроблены стэнд, прысвечаны памяці А.Цыхуна. У в.Луцкаўляны ў музеі на суседніх стэндах захоўваюцца асабістыя рэчы і дакументы акадэміка Я.Карскага, настаўніка і краязнаўца А.Цыхуна, настаўніка, наркама асветы і правадніка беларусізацыі А.Баліцкага, якія нагадваюць экскурсантам пра неабходнасць ашчаднага захавання памяці пра слаўных беларусаў Лашанскіх ваколіц, што пакінулі глыбокі след на нашай зямлі. '''<nowiki/>'''Да юбілею А.Цыхуна  выйшла  новым накладам дапоўненая кніга А.Цыхуна “Скарбы народнай мовы”, над якой 10 месяцаў працаваў сябра ТБМ Іван Буднік. Другі выпуск кнігі адбыўся праз 21 год,  у 1993г. яна атрымала выдатныя водгукі ад вядомых пісьменнікаў і журналістаў краіны і стала бібліяграфічнай каштоўнасцю.
 
   Улічваючы ягоны шматгранны талент і вялікі аўтарытэт сярод настаўнікаў, краязнаўцаў, пісьменнікаў, пакінутую нашчадкам гісторыка-культурную спадчыну ў фондзе бібліятэкі імя Я.Карскага, усведамляючы агромністую асветніцкую і патрыятычна-выхаваўчую работу ў навучальных установах Гродзеншчыны, актыўную папулярызацыю беларускай мовы і славутых гарадзенцаў розных нацыянальнасцяў, у 2012 годзе абласная ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны” і сябры СПБ звярнуліся ў Гродзенскі гарвыканкам з просьбай аб наданні імя  заслужанага настаўніка Беларусі Цыхуна Апанаса Пятровіча адной з вуліц Гародні. За некалькі месяцаў да 105-гадовага юбілею А.Цыхуна стала вядома, што  праца па збору подпісаў (105 подпісаў) у 2012 годзе  не прайшла марна.
 
   Кожны год, каля магілы Апанаса Цыхуна збіраюцца яго сябры, знаёмыя, каб аддаць даніну памяці, пакласці кветкі, пачытаць яго вершы…
 
 Спадзяюся, што і жыхары вуліцы Цыхуна, будуць больш  ведаць пра гэтага выдатнага чалавека  з добрай душой і сэрцам, вартага доўгай памяці…
 
== Краязнаўчая дзейнасьць ==