Прыднястроўскі канфлікт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 3:
 
== Перадгісторыя канфлікту ==
У [[1988]]—[[1989]] гадах на хвалі перабудовы ў [[Малдова|Малдове]] пачалі зьяўляцца антысавецкія і антырасейскія арганізаціі, якія актыўна распальвалі міжнацыянальную варожасьць і заклікалі да дыскрымінацыі іншых нацыянальнасьцяў. Нацыяналісты аб’ядноўваюцца у Народны Фронт. Нацыяналістычныя настроі падтрымліваюцца тагачасным кіраўніцтвам краіны, якое пачало ствараць канцэпцыю [[Малдова|Малдовы]] як другой Румынскай дзяржавы. У лютым [[1989]] году апублікаваны праект закону «Аб функцыянаваньні моўмоваў на тэрыторыі [[Малдаўская ССР|Малдаўскай ССР]]», які прадугледжваў адміністратыўную і крымінальную адказнасьць за карыстаньне іншай мовай, акрамя [[малдаўская мова|малдаўскай]], якая абвяшчалася адзінай дзяржаўнай. Гэта выклікала забастоўкі, пачалі стварацца саветы працоўных калектываў і ворганорган іх кіраваньня — Аб’яднаны савет працоўных калектываў — правобраз ворганаўорганаў самакіраваньня. Тыраспальскі гарсавет заклікаў Вярхоўны Савет прыняць закон аб функцыянаваньні на тэрыторыі [[Малдова|Малдовы]] [[расейская мова|расейскай]] і [[малдаўская мова|малдаўскай моваў]].
 
[[31 жніўня]] ВС прымае Закон «Аб функцыянаваньні моўмоваў», у якім адзінай дзяржаўнай мовай абвешчаная малдаўская на аснове лацінскай графікі. З [[21 жніўня]] ў краіне пачалася масавая палітычная [[забастоўка]], на тэрыторыі [[Прыднястроўе|Прыднястроўя]] ў ёй прынялі удзел больш за 200 тысяч чалавек, г. зн. практычна ўсе актыўнае насельніцтва рэгіёну. Мясцовыя саветы [[Бяндэры|БяндэраўБэндэр]]у і [[Тыраспаль|Тыраспалю]] прыпыняюць на своёй тэрыторыі дзеяньне закону.
 
У студзені [[1990]] году ў [[Тыраспаль|Тыраспалі]] праведзены гарадзкі рэфэрэндум, згодна зь якім [[Тыраспаль]] аб’яўлены самастойнай тэрыторыяй, такія ж рашэньні прымаюцца і ў іншых раёнах [[Прыднястроўе|Прыднястроўя]].
 
У пачатку [[1990]] году прайшлі новыя выбары Вярхоўнага Савету [[Малдаўская ССР|МССР]], якія прывялі да далейшай палярызацыі сіл. Парлямант прымае новы сьцяг, абвяшчае дзяржаўную самастойнасьць [[Малдова|Малдовы]], старшынём ВС абраны прадстаўнік Народнага Фронту [[Мірча Сьнегур]]. У той жа час Ігар Сьмірноў абраны старшынём гарадзкога Савету [[Тыраспаль|Тыраспалю]]. Гарсаветы [[Тыраспаль|Тыраспалю]], [[Бяндэры|БяндэраўБэндэр]]у, [[Рыбніца|Рыбніцы]] прыпыняюць на іх тэрыторыях дзеяньне закону аб дзяржаўным сьцягу. У траўні [[1990]] году каля 100 дэпутатаў, якія знаходзіліся ў апазыцыі да Народнага Фронту, пасьля шматлікіх пагроз і зьбіцьцяў прыпыняюць удзел у працы Вярхоўнага Савету. У червені [[1990]] праходзіць I Зьезд дэпутатаў [[Прыднястроўе|Прыднястроўя]], на якім была выказана ідэя аб незалежнасьці рэгіёну. Малдаўскія ўлады абвясьцілі Зьезд незаконным.
 
У ліпені — жніўні ў [[Прыднястроўе|Прыднястроўі]] праводзяцца рэферэндумы па пытанні аб уступленьні ў Прыднястроўскую АССР у выпадку яе стварэньня, на якіх пераважная большасьць насельніцтва галасуе станоўча. [[21 жніўня]] было абвечшана аб стварэньні Гагаускай ССР, а [[2 верасьня]] Надзвычайны Зьезд дэпутатаў Прыднястроўя абвясьціў стварэньне Прыднястроўскай Малдаўскай ССР і абраў яе часовы Вярхоўны Савет, старшынём якога быў прызначаны Ігар Сьмірноў.
Радок 20:
[[2 сакавіка]] пачаўся паўнавартасны вайсковы канфлікт, калі вайсковыя фармаваньні [[Малдова|Малдовы]] ў чарговы раз атакавалі [[Дубасары]], падчас чаго былі забітыя і параненыя. Непасрэдным пачаткам адкрытай вайны стала забойства ў [[Дубасары|Дубасарах]] малдаўскімі паліцэйскімі капітана дубасарскай міліцыі Ігара Сіпчанкі, паехаўшага на выклік, які быў правакацыяй малдаўскай паліцыі. Пачаліся перастрэлкі паміж казакамі і гвардзейцамі з прыднястроўскага боку, і атрадам паліцыі асобага прызначэньня і малдаўскімі і румынскімі валанцерамі — з малдаўскага. Прыднястроўцам удалося захапіць у палон некалькі дзясяткаў паліцэйскіх. Малдаўскія часьці захапілі Качыерскі полк 14-й расейскай арміі, які неўзабаве адбілі часьці ПМР. У ноч з [[3 сакавіка|3]] на [[4 сакавіка]] ў Дубасарах расстраляная машына хуткай дапамогі. Загінула цяжарная жанчына і яшчэ некалькі людзей. [[6 сакавіка]] ў Дубасарскім раёне абвешчана надзвычайнае становішча. [[14 сакавіка]] на тэрыторыі [[Прыднястроўе|Прыднястроўя]] адбыўся шэраг тэрактаў, у гэты ж дзень малдаўская паліцыя на БТР-ах напала на прыднястроўскія ваенныя фармаваньні непадалёк ад сяла Кошыца. Прыднястроўцам удалося адбіць атаку і падбіць адзін БТР.
 
Гэтая чарговая параза малдаўскай паліцыі прывяла да ўзмацненьня радыкальна нацыяналістычных настрояў у малдаўскім грамадзтве. Пачалася мабілізацыя рэзэрвістаў у малдаўскую армію, [[Малдова]] зьвярнулася па ваенную дапамогу да [[Румынія|Румыніі]] і захапіла маёмасьць савецкай арміі на сваёй тэрыторыі. У адказ на гэта [[Ігар Сьмірноў]] увеў у [[Прыднястроўе|Прыднястроўі]] надзвычайнае становішча і падпісаў загад аб народным апалчэньні зь мясцовых жыхароў і расейскіх дабравольцаў. Адбываюцца баі паміж паліцыяй і гвардзейцамі і бяндэрскімібэндэрскімі апалчэнцамі. [[9 красавіка]] на дапамогу малдаўскім паліцэйскім і валанцёрам накіраваныя часьці рэгулярнай арміі [[Малдова|Малдовы]]. Да сярэдзіны траўня вайна прыняла пазыцыйны характэр. З абодвух бакоў выкарыстоўвался цяжкая артылерыя і бронетэхніка.
 
Да сярэдзіны чэрвеня праходзіла сьцягваньне малдаўскіх войскаў да [[Прыднястроўе|Прыднястроўя]], забесьпячэньне іх тэхнікай і навабранцамі. Фармаваліся атрады румынскіх дабравольцаў. [[19 чэрвеня]] малдаўскія войскі атакавалі [[Прыднястроўе]] на БяндэрскімБэндэрскім, Рыбніцкім, Кошніцкім і Качыерскім напрамках (усяго ад 7700 да 9000 чалавек, больш за 100 адзінак артылерыі і каля 40 адзінак бронетэхнікі). У [[Бяндэры|БяндэрахБэндэр]]ы разгарнуліся жорсткія крывавыя баі з мноствам ахвяраў. Малдаўскі бок прымяніў авіяцыю. Малдаўская армія не змагла дасягнуць якіх-небудзь значных посьпехаў, і [[22 чэрвеня]] фронт стабілізаваўся.
 
[[25 чэрвеня]] рэзка абвастрылася абстаноўка пад [[Дубасары|Дубасарамі]]. Пасьля артылярыйскага абстрэлу Дубасарскай ГЭС і цэнтральнай часткі [[Дубасары|Дубасараў]] малдаўская армія перайшла ў наступ пры падтрымцы авіяцыі. Але посьпеху ён ня меў. Да [[29 червеня]] вялася моцная артылерыйская страляніна па пазыцыях прыднястроўцаў. Малдаўскі бок падцягваў да раёну баявых дзеяньняў цяжкую артылерыю. У [[Бяндэры|БяндэрахБэндэр]]ы ішлі баі. Страты сярод цывільнага насельніцтва наблізіліся да 600 забітых і 3000 параненых. Горад пакінулі каля ста тысячаў чалавек.
 
[[2 ліпеня]] малдаўскі бок зноў абстраляў [[Дубасары]], зьявіліся забітыя і параненыя. У выніку ўдару была разбураная сістэма кіраваньня турбінамі на ГЭС, што прывяло да рэзкага ўздыму вады, які пагражаў экалягічнай катастрофай абодвум берагам. У адказ у ноч з [[2 ліпеня|2]] на [[3 ліпеня]] прыднястроўская артылерыя нанесла самы моцны ўдар за ўвесь час вайны сіламі васьмі дывізіёнаў і шасці мінаметных батарэй. Ён прывеў да шматлікіх ахвяраў з малдаўскага боку і дэмаралізацыі малдаўскай арміі, якая ўбачыла, што няма ніякіх прызнакаў аслабленьня сілаў прыднястроўцаў.