Сэрж Арош: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 21:
 
== Біяграфія ==
Сэрж Арош нарадзіўся 11 верасьня 1944 г. ў [[Касаблянка|Касаблянцы]]. Бацька Сэржа Альбэрт Арош (1920—1998) — мараканец, нарадзіўся ў [[Маракеш]]ы і працаваў юрыстам. Дзявочае прозьвішча маці Валянціны Арош (1921—1998) — Рублёва, яна нарадзілася ў Адэсе ў сям’і габрэяў, якая пераехала ў Парыж напачатку 1920-х, працавала настаўніцай. Сэрж Арош жыў у Марока да 1956 году і пасьля заканчэньня францускага пратэктарату пераехаў у Францыю. Ад 1967 да 1975 працаваў ў Нацыянальным Цэнтры навуковых дасьледаваньняў дасьледчыкам. На працягу аднаго году ад 1972 да 1973 працаваў на пасадзе запрошанага дасьледчыка ў [[Стэнфардзкі ўнівэрсытэт|Стэнфардзкім ўнівэрсытэце]] ў камандзе [[Артур Шаўлоў|Артура Шаўлоў]]. У 1975 годзе ўладкаваўся прафэсарам ва Унівэрсытэт П'ера і Мары Кюры. Адначасова выкладаў у іншых установах: Палітэхнічнай школе (1973-1984), [[Гарвардзкі ўнівэрсытэт|Гарвардзкім унівэрсытэце]] (1981), [[Ельскі ўнівэрсытэт|Ельскім унівэрсытэце]] (1984-1993) ды Кансэрваторыі мастацтваў ды рамёстваў (2000). Ад 1994 да 2000 году ўзначальваў катэдру фізыкі [[Вышэйшая нармальная школа|Вышэйшай нармальнай школы]]. Зараз Сэрж Арош жыве ў Парыжы і працуе ў [[Каледж дэ Франс|Калеж дэ Франс]], дзе кіруе дасьледаваньнямі ў галіне квантавай фізыкі. Прафэсар катэдры квантавай фізыкі ў Калеж дэ Франс. Ён уваходзіць у склад Акадэміі навук Францыі і зьяўляецца кавалерам [[Ордэн Ганаровага легіёну|ордэну Ганаровага Легіёну]]. Ён жанаты на сацыёлягу Кладзін Арош ({{мова-fr|Claudine Haroche|скарочана}}, дзявочае прозьвішча Зэлігсон), таксама дачцы габрэйскіх эмігрантаў з Расеі. У іх ёсьць двое дзяцей. Сэрж Арош прыходзіцца дзядзькам францускаму сьпеваку і актору Рафаэлю Арошу ({{мова-fr|Raphaël Haroche|скарочана}}).
 
== Вонкавыя спасылкі ==