Розьніца паміж вэрсіямі «Лізавета II»

201 байт дададзены ,  5 гадоў таму
д (Removing Link FA template (handled by wikidata))
У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам [[Філіп Маўнтбатэн|Філіпам]], кадэтам Дортмутскай ваенна-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам [[Вікторыя (каралева Вялікабрытаніі)|каралевы Вікторыі]]. У [[1947]] годзе, стаўшы яе мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. [[6 лютага]] [[1952]] пасьля сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў [[Кенія|Кеніі]], была абвешчаная каралевай. У наступным, [[1953]], годзе адбылося яе [[каранаваньне]], упершыню трансьляванае па [[тэлебачаньне|тэлебачаньню]].
 
Лізавета выконвае толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады яе валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую роляролю ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — [[Гаральд Ўільсан|Гаральдам Ўільсанам]], [[Тоні Блэр]]ам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў пэрыяд прэм’ерства [[Маргарэт Тэтчэр]]. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм’ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму [[апартэід]]а ў [[ПАР]], што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі.
 
Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы [[прынцэса Ганна|прынцэсы Ганны]], [[прынц Чарльз|прынца Чарльза]] і [[прынц Эндру|прынца Эндру]]. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы [[прынцэса Дыяна|прынцэсы Дыяны]] у жніўні [[1997]] выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўваецца падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачах брытанцаў.
 
У каралевы Лізаветы II і ейнага мужа Філіпа 4 дзяцей — [[прынц Чарльз]] (нар. у 1948), прынцэса Энн (нар. у 1950), [[прынц Эндру]] (нар. у 1960) і прынц Эдўард (нар. у 1964).
 
== Вонкавыя спасылкі ==
[[Катэгорыя:Кіраўнікі Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Каралевы Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лёндане]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага]]
Ананімны ўдзельнік