Быхаўскі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
д →‎Мінуўшчына: кірылічная «а»
Радок 58:
[[Файл:Bychaŭski zamak. Быхаўскі замак (XIX).jpg|180пкс|значак|Плян і разрэз замка]]
 
Быхаў атрымаў магутную бастыённую фартыфікацыю. Паўколам замак абкружаўся 800-мэтровым валам з бастыёнамі, равэлінамі ды равамі. Фартэцыя зьяўлялася ядром абароны места. З усходу Быхаў меў натуральную перашкоду для ворагаў — Дняпро, з астатніх трох бакоў яго атачалі глыбокія і шырокія (22—27 м) равы. Вакол дзядзінца месьціліся жылыя і гаспадарчыя збудаваньні, у тым ліку комплекс мураванага палацавага ансамблю. На ніжнім паверсе палаца знаходзіліся розныя службы, на верхнім  — пакоі і сталовая заля.
 
[[Файл:Bychaŭ. Быхаў (1778-1780).jpg|міні|зьлева|Плян места і замка, [[1778]]—[[1780]]]]
 
У замку несупынна знаходзілася значная вайсковая залога, якая падпадаркоўвалася мясцоваму адміністратару  — «губэрнатару», aа таксама вялікая колькасьць [[пальная зброя|пальнай зброі]] і амуніцыі. На патрэбу абароны працавала адмысловая [[Быхаўская людвісарня|людвісарня]], дзе кваліфікаваныя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі і гранаты. Тутэйшая зброя і мэталічныя дасьпехі карысталіся вялікім попытам на [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]] і за яе межамі. Паводле зьвестак за [[1692]] год, у цэйхгаўзе Быхаўскага замка мелася наступная зброя: 34 гарматы (шротаўніцы, палявыя марціры, шматствольныя арганы), 32 «сьвіньні» волава, салетра, ядры, картузныя набоі для 3-, 4-, б- і 10-фунтовых гарматаў, артылерыйскія і ручныя гранаты (апошнія трох тыпаў: жалезныя, драўляныя і шкляныя). Сярод іншай зброі  — 1200 мушкетаў, 8 арганаў, 38 гакаўніцаў, старасьвецкі аркебуз, 50 параў «блях гусарскіх», косы «проста насаджаныя», формы для адліўкі ядраў, жалезныя пікі, aа таксама харугвы<ref>[[Міхась Ткачоў|Ткачоў М.]] Быхаўскі замак // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 360.</ref>.
 
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|Трынаццацігадовую вайну]] ([[1654]]—[[1667]]) Быхаўскім умацаваньням прыйшлося нялёгка. Са жніўня [[1654]] на працягу 11 месяцаў яго беспасьпяхова аблажылі казацкія загоны Залатарэнкі і 11 палкоў маскоўскага войска на чале з ваяводам Трубяцкім. Толькі ў пачатку [[1657]] па 18-месячнай аблозе маскоўскія захопнікі з казакамі Нячая штурмам узялі замак. Па пераходзе Нячая на бок Рэчы Паспалітай з [[14 траўня]] [[1659]] фартэцыю штурмавалі ўжо групоўкі карных аддзелаў Лабанава-Растоўскага і Зьмеева. У ходзе гэтай аблогі места моцна пацярпела, а ў замку выбухнуў арсэнал.