Кастусь Акула: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
→‎Жыцьцяпіс: артаграфія
Радок 38:
Падчас нямецкай акупацыі навучаўся ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Падчас адной з паездак дадому трапіў у [[Менск]]у ў аблаву. Вучэньне перапынілася трыма месяцамі нямецкай вязьніцы і месяцам канцлягеру<ref name="nn"/>. Скончыў курсы настаўнікаў ў [[Глыбокае|Глыбокім]]<ref name="Bel">[http://www.bielarus.org/pdf/541.pdf Сьв. памяці Кастуся Акулы], [[Віталь Зайка]], [[Беларус (газэта)|Беларус]] №541</ref>.
 
У чэрвенечэрвені [[1944]] паступіў у [[Менская школа камандзіраў Беларускай Краёвай Абароны|Менскую школу камандзіраў Беларускай Краёвай Абароны]] ([[БКА]]). Са школаю адступіў на Захад, пасьля далучэньня да нямецкіх вайсковых адзінак трапіў у [[францыя|Францыю]]. Там зь іншымі беларусамі перайшоў да партызанаў-макісаў, ваяваў супраць немцаў. Пасьля ў складзе брытанскай арміі (польскі корпус генэрала [[Уладыслаў Андэрс|Андэрса]]) ваяваў у [[Італія|Італіі]], у тым ліку пры кляштары [[Бітва пад Монтэ-Касына|Монтэ-Касіна]]. Узнагароджаны брытанскім «[[Мэдаль вайны|Мэдалём вайны]]» й італійскай «[[Залатая зорка (Італія)|Залатой зоркай]]».
 
Пасьля вайны служыў у брытанскім войску<ref name="Bel"/>. Скончыў Брытанскую афіцэрскую школу (1946) і ў чыне капрала зноў вярнуўся ў Італію<ref>[http://zbsb.org/node/1003 Памяці Кастуся Акулы], МГА «Бацькаўшчына».</ref> У [[1946]]—[[1947]] гг. жыў у [[Англія|Англіі]]. Браў удзел у стварэньні [[Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі|Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі]]. У чэрвені [[1947]] г. пераехаў у Канаду, напачатку жыў у горадзе [[Ашава]], быў адным з заснавальнікаў [[Згуртаваньне беларусаў Канады|Згуртаваньня беларусаў у Канадзе]], першым ягоным старшынём. Потым пераехаў у Таронта, належаў да ЗБК, адзін з актывістаў парафіі сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта, належаў да лягеру прыхільнікаў [[Рада БНР|Рады БНР]].
Радок 46:
Заснаваў першае ў Паўночнай Амэрыцы выданьне на беларускай мове ‑ газэту «[[Беларускі Эмігрант]]» ([[1948]]‑[[1954]]), у [[1974]]‑[[1997]] гг. выдаваў часопіс «[[Зважай (часопіс, 1974)|Зважай]]».
 
Падчас сусьветнай выставы [[ЭКСПО]]-69 у [[МантрэальМанрэаль|МантрэаліМанрэалі]] Кастусь Акула правёў акцыю супраць савецкага ўціску ў Беларусі. Калі памочнік [[Аляксей Касыгін|Касыгіна]] — Палянскі рабіў агляд ганаровай варты, з боку сэкцыі прэсы пачулася «Freedom for Belarus! Няхай жыве незалежная Беларусь!» і ў гору паляцелі сотні брашур. Акула быў затрыманы паліцыяй<ref name="nn"/><ref name="Bel"/>.
 
Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, у [[1992]] годзе наведаў бацькаўшчыну<ref name="nn"/>.