Чэхія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
д артаграфія і (або) вікіфікацыя using AWB
Радок 44:
'''Чэ́хія''', '''Чэ́ская Рэспу́бліка''' ({{мова-cs|Česko}}, ''Česká republika'') — краіна ў [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай Эўропе]] без выхаду да мора. Мяжуе зь [[Нямеччына]]й (810,7 км) на захадзе, з [[Аўстрыя]]й (466,1 км) на поўдні, са [[Славаччына]]й (251,8 км) на ўсходзе і з [[Польшча]]ю (761,8 км) на поўначы. Сталіцай і найбуйнешым горадам краіны зьяўляецца горад [[Прага]], у якім пражываюць 1,3 мільёны чалавек. Чэхія складаецца з трох гістарычных рэгіёнаў — [[Багемія]] (''Čechy''), [[Маравія]] (''Morava'') й [[Чэская Сылезія]] (''České Slezsko'').
 
Чэхія як дзяржава была створана ў канцы [[9 стагодзьдзе|IX стагодзьдзя]] як [[Чэскае княства|княства Чэхіі]] ў складзе [[Вялікая Маравія|Вялікай Маравіі]]. Пасьля падзеньня імпэрыі ў [[907]] годзе цэнтар улады перамясьціўся з Маравіі ў Багемію падчас панаваньня дынастыі [[Пржамыславічы|Пржамыславічаў]]. У [[1004]] годзе княства афіцыйна стала часткай [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імпэрыі]]. У [[1212]] годзе было створана [[Багемія (каралеўства)|Чэскае каралеўства]], якое дасягнула свайго найбольшага тэрытарыяльнага разьвіцьця ў [[XIV стагодзьдзе|XIV стагодзьдзі]]. Кароль Багеміі валодаў ня толькі тэрыторыяй Чэхіі, але й іншымі землямі, а таксама меў [[Курфюрст|права абіраць]] імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі. Падчас [[Гусіцкія войны|гусіцкіх войнаў]] XV стагодзьдзя, інсьпіраваных [[Рэфармацыя ў Чэхіі|Рэфармацыяй]], каралеўства апынулася пад эканамічным эмбарга, адбіла пяць [[Крыжовыя паходы|крыжовых паходаў]], абвешчаных лідарамілідэрамі [[Каталіцкая Царква|Рыма-Каталіцкае Царквы]] і зладжаных імпэратарам ды князямі Сьвятой Рымскай імпэрыі.
 
Пасьля [[Бітва пад Мохачам|бітвы пад Мохачам]] (1526) Багемская карона паступова была ўключаная ў [[Габсбурская манархія|Габсбурскую манархію]] нароўні з [[Эрцгерцагства Аўстрыя|Аўстрыяй]] і [[Каралеўства Вугоршчына|Вугоршчынай]]. [[Чэскае паўстаньне (1618—1620)]] супраць [[Габсбургі|Габсбургаў]] прывяло да пачатку [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]], пасьля якой у манархіі цэнтралізавалася ўлада, узмацніілся пазыцыі каталіцтва і пачалася палітыка паступовай [[Германізацыя|германізацыі]]. Па распадзе Сьвятой Рымскай імпэрыі ў 1806 року Багемскае каралеўства стала часткай [[Аўстрыйская імпэрыя|Аўстрыйскай імпэрыі]]. У XIX стагодзьдзі чэскія землі сталі прамысловым маторам манархіі і ядром рэспублікі [[Чэхаславаччына]], абвешчанай у 1918 року пасьля распаду [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугорскай імпэрыі]].