Тбілісі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
д артаграфія і (або) вікіфікацыя using AWB
Радок 81:
 
[[Файл:03 Chardin Tblisi 1671.jpg|міні|320пкс|зьлева|Выгляд Тбілісі з малюнку францускага падарожніка [[Жан Шардэн|Жана Шардэна]], [[1671]] год.]]
Археалягічныя дасьледаваньні рэгіёну паказалі, што паселішча людзей на тэрыторыі Тбілісі было ўжо ў пачатку 4 тысячагодзьдзя да нашай эры. Пераемнік і сын Вахтанга, цар [[Дачы I Уярмэлі]], перанёс сталіцу з [[Мцхета]] ў Тбілісі ў адпаведнасціадпаведнасьці з воляй памерлага бацькі. Тбілісі на той час ня быў сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, бо на той час яна не ўключала ў сябе тэрыторыю [[Калхіда|Калхіды]]. Падчас панаваньня Дачы была пабудаваная гарадзкая сьцяна, якая стала новай межай гораду. З [[6 стагодзьдзе|VI стагодзьдзя]] Тбілісі хутка пашыраўся, дзякуючы спрыяльнаму стратэгічнаму разьмяшчэньню рэгіёну, які разьмешчаны ўздоўж важных гандлёвых маршрутаў паміж [[Эўропа]]й і [[Азія]]й.
 
Аднак дзякуючы такому спрыяльнаму разьмяшчэньню Тбілісі стаў аб’ектам суперніцтва паміж рознымі дзяржавамі рэгіёну ў розныя часы, як то [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], [[Пэрсія|Пэрсіі]], арабскімі краінамі, [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыі]] і [[сэльджукі|туркамі-сэльджукамі]]. Культурнае разьвіцьцё гораду ў некаторай ступені залежыла ад таго, хто кіраваў горадам у розны час, хоць горад і рэгіён у цэлым здолеў захаваць значную аўтаномію ад сваіх заваёўнікаў.
 
У [[1122]] годзе пасьля цяжкіх баёў з сэльджукамі войскі грузінскага караля [[Давід IV Будаўнік|Давіда Будаўніка]] ўступілі ў Тбілісі. Пасьля бітвы Давід перанёс сваю рэзыдэнцыю з [[Кутаісі]] ў Тбілісі, і зрабіў яго, такім чынам, сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, распачаўшы Залаты век Грузіі. З [[12 стагодзьдзе|XII]]—[[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзяў]] Тбілісі стаў дамінуючым рэгіянальным цэнтрам з разьвітой эканомікай і сацыяльнай сыстэмай. Да канца XII стагодзьдзя, насельніцтва Тбілісі дасягнула 100 тысяч чалавек. Горад таксама стаў важным літаратурным і культурным цэнтрам ня толькі Грузіі, але і для ўсходняга праваслаўнага сьвету таго часу. За часам царыцы [[Тамара (царыца Грузіі)|Тамары]] выбітны паэт [[Шата Руставэлі]] працаваў у Тбілісі падчас напісаньня сваёй легендарнай эпічнай паэмы ''«[[Віцязь у тыгровай cкурыскуры]]»''.
 
Аднак, Залаты век доўжыўся ня больш за стагодзьдзе. У [[1226]] годзе Тбілісі быў захоплены [[Дзяржава Харэзмшагаў|харэзмшаскай імпэрыяй]] шагу [[Джалал ад-Дзін Манкбурны|Джалалам ад-Дзін Манкбурны]]. Падчас абароны горад быў моцна спустошаны мангольскім войскам. У [[1236]] годзе пасьля зруйнаваньня, Грузія патрапіла пад мангольскае панаваньне. Сам народ падтрымліваў форму паўнезалежнасьці, аднак Тбілісі знаходзіўся пад моцным уплывам манголаў на працягу наступнага стагодзьдзя і палітычна, і культурна. У [[1320]] годзе манголы былі гвалтоўна выгнаныя з Грузіі, і Тбілісі зноўку стаў сталіцай незалежнай грузінскай дзяржавы. У [[1366]] годзе горад зьведаў пошасьць [[чума|чумы]].
Радок 95:
== Прыродныя ўмовы ==
Тбілісі разьмешчаны ў Тбіліскай катлавіне, працягнуўшыся вузкай паласой амаль на 30 км у даліне ракі [[Кура (рака)|Куры]] і па прылеглых схілах гор. [[Субтрапічны клімат|Клімат субтрапічны]], з працяглым мяккім летам і цёплай зімой.
* Сярэднегадавая [[тэмпэратура]] — +12,9  °C
* Сярэднегадавая [[Шкала Бафорта|хуткасьць ветра]] — 1,5 м/с
* Сярэднегадавая [[вільготнасьць паветра]] — 67 %