Розьніца паміж вэрсіямі «Лепель»

2 байты дададзена ,  5 гадоў таму
д
У [[1563]] побач з замкам на высьпе заснавалі ''места Лепель'', пры якім працаваў гандлёвы порт. У тым жа годзе Віленская капітула, ня будучы ў стане бараніць маёмасьць ад несупынных нападаў суседняй [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскага дзяржавы]], аддала мясьціну ў валоданьне вялікаму князю [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]] з умовай, што калі ён захоча назаўсёды пакінуць гэтую маёмасьць сабе, то мусіць даць капітуле іншую маёмасьць той самай вартасьці. Аднак насуперак дамоўленасьці ў [[1568]] Жыгімонт Аўгуст аддаў маёнтак у пажыцьцёвае карыстаньне [[Кашталяны смаленскія|кашталяну смаленскаму]] [[Юры Зяновіч|Юрыю Зяновічу]], а па ягонай сьмерці — [[ваяводы полацкія|ваяводу полацкаму]] [[Мікалай Дарагастайскі|Мікалаю Дарагастайскаму]]. У [[1579]] [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] вярнуў лепельскую маёмасьць Віленскай рымска-каталіцкай катэдры.
 
[[Файл:Lepiel-, Pahonia. Лепель-, Пагоня (1850).jpg|міні|145пкс|зьлева|Герб Лепеля, [[1850]]<ref>{{Літаратура/Геральдыка Беларусі (2010)|к}} С. 71.</ref>]]
 
На [[1580]] у ''месьце Лепель'' было 300 дамоў, якія стаялі на высьпе і на заходнім беразе возера (цяпер гэта вёска [[Стары Лепель]])<ref name="evkl">[[Ілья Януш|Януш І.]] Лепель // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 189.</ref>. [[19 траўня]] [[1586]] ''маёнтак Лепле'' набыў [[Леў Сапега]]. За 3 км ад ''Старога Лепеля'', у вёсцы Белае, ён заснаваў ''мястэчка Белы Лепель'' або ''Новы Лепель'', куды неўзабаве перамясьціўся гандлёвы цэнтар. Апроч таго, у мястэчку збудавалі замак, царкву і касьцёл. У [[1609]] Леў Сапега перадаў ''Стары Лепель'' і ''Новы Лепель'' [[Віленскі кляштар бэрнардынак|Віленскаму кляштару бэрнардынак]], які дзейнічаў пры касьцёле Сьвятога Міхала.