Ян з княжатаў літоўскіх: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:Jan z knižataŭ litoŭskich. Ян з княжатаў літоўскіх (XVII).jpg|значак|Ян, біскуп віленскі. Невядомы мастак, XVII ст.]]
 
'''Ян (Януш) «з княжатаў літоўскіх»''' ([[8 студзеня]] [[1499]], [[Кракаў]], [[Польшча]] — [[18 лютага]] [[1538]], [[Познань]], [[Польшча]]) — [[каталіцтва|рымска-каталіцкі]] і дзяржаўны дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] і [[Польшча|Польшчы]], суаўтар касьцёльных і дзяржаўных рэформаў, гуманіст, мэцэнат мастацтва і навукі, дыплямат.
 
Радок 8 ⟶ 10:
 
== Дзяржаўная дзейнасьць ==
[[Файл:Jan z knižataŭ litoŭskich, Pahonia. Ян з княжатаў літоўскіх, Пагоня (XVI).jpg|значак|Герб Яна, біскупа віленскага, з гербоўніка Stemmata Polonica]]
 
Пасьля прыезду ў [[Вільня|Вільню]] ў [[1519]] стаў фактычным намесьнікам вялікага князя на Літве. Пракаралеўская палітыка маладога біскупа сутыкнулася з апазыцыяй часткі магнатаў, якія [[22 лістапада]] [[1522]] нават спрабавалі зрабіць замах на яго жыцьцё. Па просьбе караля Ян распачаў актыўную акцыю, якая гарантавала [[Ягайлавічы|ягелонскую]] пераемнасьць, што прывяло да прысягі, якую літоўская рада склала [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]] як наступніку трона [[4 сьнежня]] [[1522]], а пазней, [[18 кастрычніка]] [[1529]], да каранацыі. 3 мэтаю далейшага ўмацаваньня дынастыі Ян разам з [[Юры Радзівіл Літоўскі Геркулес|Юр’ем Радзівілам]] прапанаваў на варшаўскім зьезьдзе [[1526]] праект прызнаньня Літвы як каралеўства, аднак гэтаму рашуча супрацьстаяў польскі бок. Не ўдаўся таксама праект жаніцьбы Яна з [[Мазовія|мазавецкаю]] князёўнаю Ганнай і адданьня Мазоўшы пад уладу Літвы. Ян у той час праводзіў адпаведна ад імя караля і па жаданні [[Бона Сфорца|Боны]], з якой яго яднала сардэчнае сяброўства і ўся палітыка Літвы, не выключаючы нават дыпламатычных адносінаў з прускім [[Альбрэхт Прускі|Альбрэхтам]] (туды ў [[1530]] зь місіяй ад біскупа паехаў Францішак Скарына) і [[Фэрдынанд I Габсбург|Фэрдынандам І]] і, выступаючы пасярэднікам паміж Жыгімонтам І і малдаўскім гаспадаром, [[Пётр Рарэш|Пятром Рарэшам]]. Ян цікавіўся таксама справамі абароны Літвы ад [[татары|татараў]] і настойліва падтрымліваў умацаванне межаў. Як чалец літоўскай [[Рада|рады]] ён прымаў таксама актыўны ўдзел у яе абрадах і пасяджэньнях літоўскага [[сойм]]у, звычайна знаходзіўся побач з каралём падчас яго побыту на Літве.