Ангелюс Сылезіюс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне парамэтраў шаблёну
Радок 29:
 
== Ідэі ==
Носьбіт філязофскае традыцыі Экхарта, Таўлера, Бёмэ, Анґэлюс Сылезіюс ператварае яе ў паэтычнай форме. Ён не прытрымліваецца рамкаў вызначэньняў, уласьцівых пэўнаму веравызнаньню, паколькі для яго Бог ёсьць нешта невызначальнае. Чалавек мізэрны ў параўнаньні са Стваральнікам, але менавіту ў Ім, створаным па вобразу й падабенству Яго, Бог можа сазіраць Самога Сябе. Таму чалавек мусіць адмовіцца ад самога сябе, зрачыся ад свайго «Я», каб стаць тым, хто ён ёсьць насамрэч — вечным адлюстраваньнем Дэміўрга-Тварца. Нагэтулькі радыкальны пункт гледжаньня, блізкі па свайму сэнсу [[нэаплатанізм]]у, асуждаўся каталіцкай царквой. ''«Херувімскі вандроўнік»'' аказаў значны ўплыў на шматлікіх нямецкіх паэтаў, у тым ліку Шапэнгаўэра, і быў у наступстве прызнаны аднім з найцудоўнейшых праяваў вольнага ад якіх-кольвек умоўнасьцяў [[містыцызм]]у.
 
== Выявы ==