Тбілісі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Насельніцтва, мова, веравызнаньне: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Tbilisi?oldid=655088922
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 91:
З канца [[14 стагодзьдзе|XIV]] да канца [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] Тбілісі апынуўся пад уладай розных замежных захопнікаў у чарговы раз і некалькі разоў быў цалкам спалены. У [[1386]] годзе Тбілісі быў захоплены войскамі [[Тымур|Тамэрлана]]. У [[1444]] годзе горад быў захоплены і разбураны [[Джаганшаг]]ам, шагам гораду [[Тэбрыз]]. З [[1477]] па [[1478]] гады Тбілісі быў захоплены плямёнамі [[Ак-Каюнлу]] [[Узун-Гасан|Ўзун-Гасану]]. У [[1522]] годзе Тбілісі трапіў пад уладу Пэрсіі, але пазьней быў вызвалены ў [[1524]] годзе царом [[Давід X|Давідам X]]. На працягу гэтага пэрыяду многія часткі Тбілісі былі рэканструяваны і адноўлены. Пачынаючы з [[1555]] году і далей з [[1614]] па [[1747]] гады, зь невялікімі перапынкамі, у Тбілісі разьмяшчаўся гарнізон пэрсыдзкіх войскаў і тутака мелася рэзыдэнцыя васальных да Пэрсіі цароў Картлі. У далейшым пэрсыдзкія кіраўнікі пачалі страчваць кантроль над рэгіёнам, таму, адчуваючы, што Грузія ня была здольна аказваць супраць Пэрсію ў аднаго, цар [[Іраклі II]] зьвярнуўся па дапамогу да [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]].
 
У [[1801]] годзе пасьля таго, як грузінскае царства Картлі-КахеціКахэці, з сталіцай у Тбілісі, было далучана да Расейскай імпэрыі, горад стаў цэнтрам [[Тбіліская губэрня|Тбіліскай губэрні]]. У [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]] самай вялікай паводле колькасьці была [[армяне|армянская дыяспара]], якая, у нейкі момант, складала да 74,3% насельніцтва<ref>Ronald Grigor Suny (1994). [http://books.google.com/books?id=riW0kKzat2sC&pg=PA116 The making of the Georgian nation]. Indiana University Press. pp. 116–. ISBN 978-0-253-20915-3.</ref>.
 
== Прыродныя ўмовы ==