Лявон Мурашка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +спасылка
W (гутаркі | унёсак)
д .
Радок 23:
'''Лявон Мурашка''' (1924; в. Сіняўка, цяпер [[Клецкі раён]], [[Менская вобласьць]], [[Беларусь]] — 2009, Вільня) — беларускі і летувіскі опэрны сьпявак (бас), актыўны дзяяч беларускай дыяспары ў [[Летува|Летуве]]. Заслужаны артыст ([[1974]]) і дзяяч мастацтва Летувы ([[1984]])<ref name="з"/>.
 
У [[1936]] г., у 12-гадовым узросьце, перасяліўся разам зь сям’ёй у Вільню. Паводле парады кіраўніка хору [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырмы]] паступіў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]]. Аднак навучацца давялося ў расейскай гімназіі, якую скончыў у [[1943]] годзе. Найбольш вядомымі асобамі сярод настаўнікаў былі кампазытар [[Канстанцін Галкоўскі]], [[ксёндз]] [[Адам Станкевіч]], опэрныя сьпевакі Бэноні (зь [[Ля Скаля]]) і [[Павал Пракапеня]]<ref name="з"/>.
 
У [[1944]]—[[1946]] гадах быў салістам Дзяржаўнага ансамблю песьні і танцаў БССР. З [[1946]] году — салістам Летувіскай філярмоніі. Адначасна паступіў у Летувіскую дзяржаўную кансэрваторыю, дзе навучаўся пад кіраўніцтвам опэрнага сьпевака {{Артыкул у іншым разьдзеле|Кіпрыян Пятроўскі|Кіпрыяна Пятроўскага|ru|Петраускас, Кипрас}} і [[прафэсар]]а Канстанціна Галкоўскага. Скончыў кансэрваторыю ў 1950 годзе. У [[1950]]—[[1988]] гадах быў салістам Дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры й балету Летувіскай ССР. Выканаў звыш 60 музычных партыяў (Герман з [[Опэра|опэры]] «[[Яўген Анегін]]», Качубей з опэры «[[Мазэпа]]»). У [[1956]] годзе стаў ляўрэатам усесаюзнага конкурсу вакалістаў у [[Масква|Маскве]]. Меў пасьпяховыя канцэртныя выступленьні зў Вугоршыне, Гішпаніі, Італіі, Нямеччыне, Польшчы, Румыніі, Чэхаславаччыне і Югаславіі. Звыш 20 год выкладаў сольныя сьпевы ў Віленскай дзяржаўнай кансэрваторыі<ref name="з">{{Артыкул|аўтар=[[Яраслаў Мальдзіс]], [[Сьвятлана Карпучок]].|загаловак=Мурашка Леанід (Лявон, Леанідас) Адамавіч|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=83715|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=3 жніўня 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-08-03 145 (27009)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/83741/3gni-15.indd.pdf 11]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
Апошнія 20 гадоў жыцьця быў рэгентам архіерэйскага хору праваслаўнага [[Віленская праваслаўная царква Сьвятога Духа і манастыр|Сьвята‑Духавага манастыра]] ў Вільні.